Маркус Пэтэрсан

швэдзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Маркус Пэтэрсан
Remove ads

Ма́ркус Пэ́тэрсан (па-швэдзку: Marcus Pettersson; нар. 8 траўня 1996 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Ванкувэр Кэнакс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Мае мянушку Цмок.

Хуткія факты Маркус Пэтэрсан ...
Remove ads

Кар’ера

Прайшоў праз структуру клюбу «Шэлефтэо АІК», у складзе якога дэбютаваў у сэзоне 2013—2014 гадоў. Менавіта пасьля першага свайго чэмпіянату быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Анагайм Дакс» у трэцім раўндзе пад агульным 38 нумарам[2]. 13 чэрвеня 2015 году склаў кантракт пачаткоўца з амэрыканскім клюбам тэрмінам на тры гады[3]. Пасьля гэтага быў аддадзены ў арэнду свайму былому швэдзкаму клюбу. Пэтэрсан быў выкліканы ў НХЛ 21 лютага 2018 году[4], а сваю першую шайбу закінуў 4 сакавіка ў матчы супраць «Чыкага Блэкгокс»[5].

Thumb
Пэтэрсан у студзені 2025 году ў матчы за «Пітсбург Пінгвінз».

У сэзоне 2018—2019 гадоў 3 сьнежня 2018 году абаронца быў абменены каліфарнійцамі ў «Пітсбург Пінгвінз» на Даніеля Спронга[6]. Свой першы гол за новы клюб забіў 7 лютага 2019 году ў матчы супраць «Флорыды Пантэрз»[7]. 12 верасьня 2019 году швэд склаў новую працоўную ўгоду з «Пінгвінз» на адзін год на суму 874 125 даляраў[8]. Ужо 28 студзеня 2020 году ўзгодніў новую дамову тэрмінам на пяць гадоў на крыху больш за 20 мільёнаў даляраў[9].

31 студзеня 2025 году Пэтэрсан быў абменены ў «Ванкувэр Кэнакс» разам з форвардам Дру О’Конарам у абмен на нападніка Дэнтана Гайнэна, абаронцу Вэнсана Дэарнэ, а таксама маладога скрайняга гульца Мэльвіна Фэрнстрэма і ўмоўны выбар драфту ў першым раўндзе 2025 году[10]. 5 лютага Пэтэрсан склаў з канадзкай камандай шасьцігадовы кантракт на 33 мільёны даляраў[11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads