Маркёр
мэтазьвесткі наведваньня сэрвэра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маркёр (бірка; анг. cookie — печыва, трансьліт. кукі) — папарныя мэтазьвесткі з назвамі і іх значэньнямі, якія сэрвэр Пратаколу перадачы гіпэртэксту перадае вэб-азіральніку.
Палі ў шапцы маркёра служаць для захоўваньня сэрвэрам зьвестак пра стан наведваньня. Паводле Мэханізму кіраваньня станам у Пратаколе перадачы гіпэртэксту, распрацаванага ў красавіку 2011 году Апэрацыйнай групай праектаваньня Сеціва, «маркёры маюць шмат гістарычных недахопаў, якія паніжаюць іх бясьпеку і прыватнасьць». Поўная назва: маркёр Пратаколу перадачы гіпэртэксту (ППГТ)[1].

Remove ads
Назва
Назва маркёр пачала выкарыстоўвацца ў азіральніку «Опэра» ад часу яго выпуску па-беларуску клясычным правапісам. Іншы азіральнік «Мазіла Жарліс», які займеў беларускі інтэрфэйс, стаў выкарыстоўваць назву бірка.
Даслоўны пераклад ангельскай назвы сустракаецца ў некалькіх славянскіх мовах: баўг. бисквитка, польск. ciasteczko, славен. piškotek, сэрб. колачићи і харв. kolačići — печыва. У суседніх балцкіх мовах таксама: лет. Sīkdatne і лет. slapukas — печыва. Іншы пераклад: укр. реп'яшок — лапух.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads