Марк Цукербэрг
прадпрымальнік ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марк Э́ліят Цукербэ́рґ (па-ангельску: Mark Elliot Zuckerberg, нар. 14 траўня 1984 году, Ўайт-Плэйнз, штат Нью-Ёрк, ЗША) — распрацоўнік і заснавальнік сацыяльнае сеткі Facebook. Месьціцца ў Крамянёвай даліне (горад Пала-Альта). Цукербэрґ навучаўся ў Гарвардзкім унівэрсытэце, дзе й запусьціў Facebook у лютым 2004 году поруч з сваімі суседзямі па пакоі Эдуарду Савэрынам, Эндру Макалумам, Дастынам Маскавіцам і Крысам Г’юзам. Першапачаткова бачына была распрацаваная дзеля выбару ўнівэрсытэцкіх кампусаў, але хутка сетка пашырылася й у рэшце рэшт, атрымала распаўсюд па-за межамі каледжаў, дасягнуўшы мільярду карыстальнікаў у 2012 годзе. У тым жа 2012 годзе кампанія стала публічнай, то бок у абарачэньне былі выпушчаныя акцыі. Яшчэ ў 2007 годзе ў веку 23 гадоў Цукербэрґ стаў наймаладзейшым у сьвеце самаробным даляравым мільярдэрам у сьвеце.
Будучы дэйцеранопам, Цукербэрґ адрозьнівае чырвоны й зялёны куды горш, чым сіні — асноўны колер Facebook[6]. У школьныя гады Марк займаўся кампутарным праграмаваньнем і распрацаваў сеткавую вэрсію гульні «Рызыка»[7].
Remove ads
Біяграфія
Марк нарадзіўся 14 траўня 1984 году ў горадзе Ўайт-Плейнз штату Нью-Ёрк, што за некалькі кілямэтраў на поўнач ад гораду Нью-Ёрку. Бацька — стаматоляг Эдўард Цукербэрґ. Маці — псыхіятарка Карэн Цукербэрґ. Ягоныя прабабулі й прадзядулі паходзілі з Расейскай імпэрыі, Нямеччыны, Аўстрыі й Польшчы. Ён быў другім дзіцём і адзіным хлопчыкам з 4 дзяцей у сям'і; ягоныя сёстры — Рэндзі (старэйшая), Донна й Арыэль.
Вышэйшую адукацыю Марк Цукербэрґ не завяршыў. Яшчэ ў 2002 годзе ён паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, дзе да 2004 году навучаўся на факультэце псыхалёгіі. Адначасна з гэтым Марк наведваў курсы ІТ. У сваёй сфэры інтарэсаў меў мовы праграмаваньня й тэхналёгіі «C, C++, Java, Visual Basic, VBscript, JavaScript, PHP й ASP»[8]. Цукербэрґ неаднаразова характарызаваў сябе як гакера па пакліканьні[9]. Яшчэ ў каледжы на Марка зьвярнулі ўвагу супрацоўнікі Microsoft, пасьля таго як ён напісаў праграму Synapse, якая дазваляла кампутару самастойна складаць пасьлядоўнасьць музычных гітоў для свайго ўладальніка.

У студзені 2004 году Цукербэрґ пачаў пісаць код для новага сайту[10]. 4 лютага 2004 году ён запусьціў Thefacebook, які першапачаткова разьмяшчаўся на дамэне thefacebook.com, у партнэрстве з сваімі суседзямі па пакоі Эдуарду Савэрынам, Эндру Макалумам, Дастынам Маскавіцам і Крысам Г’юзам[11][12]. Натхненьне для стварэньня Facebook, магчыма, прыйшло з акадэміі Філіп-Эксэтэр, то бок падрыхтоўчай школы, якую Цукербэрґ скончыў у 2002 годзе. Яна публікавала свой уласны студэнцкі даведнік The Photo Address Book, які студэнты называлі The Facebook. Такія фотадаведнікі былі важнай часткай сацыяльнага досьведу студэнтаў у многіх прыватных школах. Зь іх дапамогай студэнты маглі пералічваць такія атрыбуты, як то гады навучаньня, сяброў і свае нумары тэлефонаў[12].
Цукербэрґ кінуў Гарвард на другім курсе, каб завяршыць праект[13]. Ён, Маскавіц і іншыя сузаснавальнікі пераехалі ў Пала-Альта штату Каліфорнія, дзе арандавалі невялікі дом, які служыў ім офісам. Улетку Цукербэрґ пазнаёміўся зь Пітэрам Тылем, які інвэставаў у ягоную кампанію. Першы сапраўдны офіс яны адкрылі ў сярэдзіне 2004 году. Паводле словаў Цукербэрга, група плянавала вярнуцца ў Гарвард, але ў выніку пастанавіла сабе застацца ў Каліфорніі, дзе Цукербэрґ зазначыў патэнцыял Крамянёвай даліны, то бок цэнтру кампутарных тэхналёгіяў у Каліфорніі[14][15]. Сябры адхілілі прапановы буйных карпарацыяў набыць кампанію. У інтэрвію 2007 году Цукербэрґ патлумачыў гэта тым, што яны не ўважалі на колькасьць прапанаваных грошай, а важным для іх было стварыць інфармацыйную плынь для людзей.

Цукербэрґ паўтарыў свае мэты часопісу Wired у 2010 годзе, заявіўшы што рупіцца місіяй, каб зрабіць сьвет адкрытым[16]. Раней, у красавіку 2009 году, ён зьвярнуўся па кансультацыю да былога фінансавага дырэктара Netscape Пітэра Кары наконт стратэгіі фінансаваньня Facebook[17]. 21 ліпеня 2010 году Цукербэрґ паведаміў, што Facebook дасягнуў адзнакі ў 500 мільёнаў карыстальнікаў[18].
У інтэрвію PBS у 2011 годзе неўзабаве па сьмерці Стыва Джобса Цукербэрґ сказаў, што Джобс параіў яму, як стварыць кіраўнічую каманду ў Facebook, якая была б засяроджаная на стварэньні такіх жа якасных і добрых рэчаў, як гэта рабілася ў Apple Inc.[19]. 19 жніўня 2013 году The Washington Post паведаміла, што профіль Цукербэрґа ў Facebook быў узламаны беспрацоўным вэб-распрацоўнікам[20].
На канфэрэнцыі TechCrunch Disrupt 2013 году, якая адбылася ў верасьні, Цукербэрґ заявіў, што ён працуе над тым, каб у ягонай сацыяльнай сеткі налічвалася 5 мільярдаў людзей. Ён растлумачыў, што гэта павязана з мэтай праекту Internet.org, у рамках якога Facebook пры падтрымцы іншых тэхналягічных кампаній імкнецца павялічыць колькасьць людзей, падлучаных да Інтэрнэту[21][22]. На кангрэсе ў Барсэлёне ў 2014 годзе розныя СМІ падкрэсьлівалі сувязь паміж акцэнтам Facebook на мабільныя тэхналёгіі й прамовай Цукербэрґа, які заявіў, што мабільныя сродкі ўяўляюць сабою будучыню кампаніі[23]. Разам зь іншымі дзеячамі амэрыканскіх тэхналягічных кампаніяў, як то Джэфам Бэзасам і Тымам Кукам, 8 сьнежня 2014 году Цукербэрґ вёў перамовы з прадстаўнікамі Кітаю.
Remove ads
Прыбыткі
На пачатак 2010 году ягонае багацьце ацэньвалася ў 6,9 млрд даляраў. У сьпісе найбагацейшых амэрыканцаў, апублікаваным Forbes у верасьні 2010 году, Цукербэрґ заняў 29-е месца з багацьцем у 7 млрд даляраў. Усяго за год яно павялічылася на 245% — у рэйтынгу 400 найбагацейшых людзей ЗША, апублікаваным часопісам Forbes у 2011 годзе, Цукербэрґ заняў 14-е месца з багацьцем у 17,5 млрд даляраў ЗША[24].
Афіцыйны заробак Цукербэрґа складае ўсяго 1 даляр[25].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads