Мартыновічы (Палескі раён)

колішняя вёска ў Палескім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Мартыновічы (Палескі раён)
Remove ads


Мартыно́вічы (па-ўкраінску: Мартино́вичі) — былое сяло ў Палескім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Разьмяшчалася за 21 км ад чыгункавай станцыі Вільча.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Найбольш раньняя згадка пра баярскае[a] сяло Мартыновічы сустрэтая ў 1415 годзе «або пазьней»[b] у пераліку грашовых і мядовых данінаў Кіеўскай Сафійскай мітрапалічай вотчыны[1]:

А се боарскыи люди... Ондрѣевскый островъ на Уши подъ Мартиновичи[c], а съ него идетъ 5 вѣдер меду...

Ёсьць упамін пра сяло Мартыновічы ў лісьце караля Жыгімонта Старога князю Дзімітрыю Раманавічу Відыніцкаму (Любецкаму), датаваным 3-м сакавіка 1532 году[2]:

Жикгимонт Божю милостю корол

Воеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими…

П(и)сан y Кракове под лет(а) Бож(е)(г)(о) нарож(е)(н)(я) 1000 пят|сот 32 м(е)с(я)ца марта 3 ден, инъдикт 5 Михаило писаръ

Карона Каралеўства Польскага

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, з 4 дымоў асадных сялянаў і 1 агародніка сяла Мартыновічы пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, выбіралася адпаведна па 15 грошаў і 6 грошаў[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мартыновічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі.

Найноўшы час

Thumb
Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.

У 1925 годзе сяло Мартыновічы — у складзе Хабнаўскага раёну Кіеўскай акругі УССР.

Пасьля аварыі сяло Мартыновічы не належала да ліку сёлаў абавязковага адсяленьня, але частка насельніцтва выехала і расьсялілася ў розных месцах Украіны.

Remove ads

Заўвагі

  1. У крыніцы пра адных даньнікаў сказана — «А се Софійскыи люди», пра другіх — «А се боарскыи люди».
  2. Так запісана ў загалоўку дакумэнта.
  3. Тут вядзецца пра баяраў Мартыновічаў, ад якіх паселішча і атрымала сваю назву.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads