Марцыян Аляксандар Агінскі

(1632—1690) канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Марцыян Аляксандар Агінскі
Remove ads

Марцыян Аляксандар Агінскі (1632 — 26 студзеня 1690) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16581659), падстолі (16591661), стольнік (16611665), крайчы (16651670) і канцлер вялікі літоўскі1684), ваявода троцкі1670)[3].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, а таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 Дарсуніскае і Рагачоўскае староствы[4].

Марцыян Аляксандар Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Біяграфія

Thumb Thumb
М. А. Агінскі і ягоная жонка Марцыбэла з Глябовічаў. Росьпіс касьцёла ў Рыконтах, 1688

Прадстаўнік княскага роду Агінскіх гербу ўласнага, сын Аляксандра, кашталяна троцкага, і Кацярыны з Палубінскіх. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.

3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654). Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, ягоны маршалак у 1671.

Thumb
Рэмбрант «Лісоўчык». Мяркуецца, што гэта партрэт М. А. Агінскага[5]

Удзельнік Паўночнай вайны (16551660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660[3]. На чале ўласнага палку браў удзел у Хоцінскай бітве (1673). Удзельнік падпісаньня «Вечнага міру» (1686) з Расеяй.

Сябар праваслаўнага Віленскага Сьвятадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Сьмілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва. У канцы жыцьця належаў да групоўкі Сапегаў.

Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбэляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панэгірык на ягоную заўчасную сьмерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бязьдзетным.

Па сьмерці М. А. Агінскага, ягоная спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, а спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads