Марцін Вайнэк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рцін Ва́йнэк (па-нямецку: Martin Weinek ; нарадзіўся ў Леабэне (Аўстрыя) ў 1964) — актор тэатру й кіно, вядомы па ролі інспэктара Фрыца Кунца ў тэлесэрыяле «Камісар Рэкс».
Remove ads
Біяграфія
У 1983—1986 Вайнэк вывучаў акторскае майстэрства пад кіраўніцтвам прафэсара Ёста, потым гуляў у розных венскіх тэатрах. У кіно дэбютаваў у эпізадычнай ролі ліфцёра ў фільме Пасьлясэзоньне (па-нямецку: Nachsaison).
Праз год актор прыняў удзел у тэатральным фэсьце ў Рэклінгхаўзэне, дзе згуляў адну з галоўных роляў у спэктаклі Гяорга Мітэндрайна Der Lechner Edi schaut ins Paradies па п’есе Юры Сойфера. Вайнэк таксама зьняўся ў фільме рэжысэра Дытара Бэрнэра «Сьмецьцеманія» ў ролі сьмецьцеўборшчыка.
У 1988—1989 Вайнэк гуляе ў тэатры імя Юры Сойфера ў Вене, а таксама ў іншых невялікіх трупах, дзе таксама выступае ў ролі рэжысэра, пастаноўшчыка, прадусара. Пасьля здымак у 1989 у сэрыяле Calafati Joe ён атрымаў пасаду кіраўніка Гернальзэрскага тэатру ў Вене. З 1999 гуляе ролю інспэктара Кунца ў тэлесэрыяле «Камісар Рэкс», якая прынесла яму сусьветную вядомасьць. Здымаецца таксама і ў іншых фільмах.
У вольны ад здымак час актор разам з жонкай Евай займаюцца вінаробствам. Супругі валодаюць вінаграднікам плошчаю ў шэсьць гектараў непадалёк ад Хайлігенбруна.
Remove ads
Фільмаграфія
Вонкавыя спасылкі
Марцін Вайнэк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- На сайце ORF (ням.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads