Мартын Фрымэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́ртын Джон Кры́стафэр Фры́мэн (па-ангельску: Martin John Christopher Freeman; нарадзіўся 8 верасьня 1971, Олдэршот, Гэмпшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія[2]) — ангельскі актор, вядомы сваімі ролямі Тыма Кэнтэрбэры ў «Офісе», доктара Ўотсана ў «Шэрлаку» і Більба Торбінса ў кінатрылёгіі «Хобіт».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Мартын Фрымэн быў у сям’і наймалодшым зь пяці дзяцей. Бацькі разьвяліся, калі Мартын быў яшчэ дзіцём, а ягоны бацька памёр, калі сыну было 10 гадоў[3][4].
Мартын навучаўся ў салезыянскай школе ў Чэртсі (Сарэй)[5], пасьля ў Бруклэндзкім коледжы[6][7].
У 15-гадовым узросьце пачаў іграць у моладзевым тэатры, што стала прычынай ягонага выбару прафэсіі[6]. Ён працягнуў навучаньне ў Цэнтральнай школе прамовы і драмы Лёнданскага ўнівэрсытэту[5].
Фрымэн удзельнічаў у прынамсі 18 тэлеперадачах, 14 тэатральных і некалькіх радыёпастановах. Найбольш адметныя ролі ў тэлесэрыялах — Тым Кэнтэрбэры ў «Офісе», а таксама ў сыткаме «Апаратнае забесьпячэньне». Здымаўся ў такіх фільмах, як «Ali G Indahouse» Сашы Барона Коэна і «Любоў насамрэч» Рычарда Кэртыса.
Фрымэн згуляў ролю Джона Ўотсана ў тэлесэрыяле Бі-Бі-Сі «Шэрлак». За сваю ролю ў 2011 року ён атрымаў телевізійную прэмію Брытанскай акадэміі за найлепшага актора другога пляну.
Мартын Фрымэн здымаецца ў галоўнай ролі Більба Торбінса ў трылёгіі Пітэра Джэксана «Хобіт»[8][9].
Remove ads
Фільмаграфія
Фільмы
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads