Хобіт (кінатрылёгія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хобіт (кінатрылёгія)
Remove ads

«Хо́біт» (па-ангельску: The Hobbit) — эпічная фэнтэзійна-прыгодніцкая кінатрылёгія рэжысэра Пітэра Джэксана паводле раману Джона Рональда Руэла Толкіна «Хобіт» (1937). Назвы частак сэрыі: «Нечаканае падарожжа», «Цмокава пустэча» і «Бітва пяці войскаў», выйшлі ў 2012, 2013 і 2014 роках адпаведна.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

Падзеі сэрыі разгортваюцца ў Міжзем’і за 60 гадоў да трылёгіі Джэксана «Ўладар пярсьцёнкаў», якая выйшла на экраны раней. Хобіт Більба Торбінс (Марцін Фрымэн) пад уплывам чараўніка Гэндальфа (Ен Маккелен) далучаецца да кампаніі гномаў на чале з Торынам Дубатарчам (Рычард Армітэдж у паходзе да Адзінокай гары, каб адваяваць яе ў цмока Драка (Бэнэдыкт Камбэрбэтч). Фільм мае і староньнія эпізоды, ня ўключаныя ў кнігу, напрыклад Гэндальфавы вышукі ў Дол Гулдуры, прага помсты оркаў Азога і Болга. Сярод іншых актораў, якія здымаліся ў фільме, Джэймз Нэсбіт, Кен Стот, Эванджэлін Лілі, Лі Пэйс, Люк Эванс; некаторыя акторы здымаліся і ва «Ўладары пярсьцёнкаў»: Кэйт Бланшэт, Арланда Блум, Ен Голм, Крыстафэр Лі, Г’юга Ўівінг, Элайджа Вуд, Эндзі Сэркіс.

Прэм’ера першай часткі трылёгіі — «Хобіт: Нечаканае падарожжа» — адбылася 28 лістапада 2012 году ў Новай Зэляндыі[5], дзе адбываліся здымкі фільму. Другі фільм упершыню быў паказаны ў «Dolby Theatre» у Лос Анджэлесе 2 сьнежня 2013.

Remove ads

Акторы

Remove ads

Здымкі

Здымкі пачалаіся 21 сакавіка 2011 у Вэлінгтане, пэўныя дэкарацыі былі створаныя ў студыі «Wellington Stone Street», у месьце Матамата й іншых мясцовасьцях Новай Зэляндыі[9]. Асноўная частка матэрыялу была зьнятая да 6 ліпеня 2012 року[10]. У траўні 2013 пачаліся дадатковыя здымкі для другой і трэцяй частак[11].

Глядзіце таксама

  • Фільм 1977 року

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads