Марыс Янсанс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (14 студзеня 1943 — 30 лістапада 2019) — латыскі і расейскі дырыгент.
Remove ads
Біяграфія
Сын дырыжoра Арвіда Янсанса. Яго матуля, сьпявачка Іраіда Янсонэ, габрэйка з паходжаньня, нарадзіла яго ў Рызе.
У 1956 годзе Марыс паступіў у Ленінградзкую Кансэрваторыю, дзе навучаўся йгры на фартэпіяна й дырыґаваньня. У 1969 працягваў навучаньне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Гэрбэрта фон Караяна.
У 1973 Марыс Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградзкага Філярманічнага аркестру (сёньня Санкт-Пецярбурскі Філярманічны аркестар). Ад 1979 да 2000 быў галоўным дырыжoрам Філярманічнага аркестра ў Осла, Нарвэгія.
У красавіку 1996 году ў Осьлё Марыс Янсанс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўленьня опэры Багема Джакама Пуччыні. Акрамя нарвэскага аркестру ў розны час кіраваў таксама Лёнданскім сымфанічным аркестрам, Пітсбурскім сымфанічным аркестрам і Сымфанічным аркестрам Баварскага Радыё.
Ад 1 верасьня 2004 году Марыс Янсанс зьяўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў у Амстэрдаме, ягоным папярэднікам быў Рыкарда Шайі.
У 2006 дырыгаваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сэзоне 2005-2006 дырыґаваў цыклем канцэртаў, прысьвечаных стагодзьдзю Шастаковіча.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads