Марыюс Вольф
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рыюс Вольф (па-нямецку: Marius Wolf; нар. 27 траўня 1995 году) — нямецкі футбаліст, правы абаронца клюбу «Аўгсбург» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец моладзевай акадэміі «Мюнхэн-1860». Дэбютаваў у Бундэсьлізе 2 у складзе мюнхэнскага клюбу 26 кастрычніка 2014 году ў матчы супраць браўншвайскага «Айнтрахту». 21 лютага 2015 году Вольф забіў свой першы гол у хатняй пераможнай гульні супраць «Санкт-Паўлі». 8 студзеня 2016 году перайшоў да складу «Гановэру-96»[2]. У студзені 2017 году на правах арэнды далучыўся да франкфурцкага «Айнтрахту». 28 траўня 2018 году Вольф склаў пяцігадовую працоўную дамову з дортмундзкай «Барусіяй»[3]. 18 верасьня дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у выязным матчы супраць «Бруге»[4]. 2 верасьня 2019 году гулец быў аддадзены ў арэнду «Гэрце» на сэзон 2019—2020 гадоў[5]. 2 кастрычніка 2020 году далучыўся да «Кёльну» на правах арэнды на сэзон 2020—2021 гадоў[6]. Пазьней Вольф вярнуўся ў «Барусію», дзе стаў часьцей зьяўляцца ў складзе «чмялёў»[7]. 8 жніўня 2024 году Вольф склаў трохгадовы кантракт з «Аўгсбургам»[8].
Міжнародная
17 сакавіка 2023 году Вольф атрымаў свой першы афіцыйны выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны на таварыскія матчы супраць зборнай Пэру і Бэльгіі[9].
Remove ads
Дасягненьні
«Айнтрахт»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2018
«Барусія»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads