Марыян Габарык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рыян Га́барык (па-славацку: Marián Gáborík; нарадзіўся 14 лютага 1982 году, Трэнчын, Чэхаславаччына) — колішні славацкі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Славаччыны. Выступаў на пазыцыі правага нападніка. Кар’еру распачаў на радзіме ў клюбе «Дукла» з роднага гораду. У 2000 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 3 нумарам клюбам «Мінэсота Ўайлд», пасьля Рыка Дып’етра і Дэні Гітлі. У заакіянскім клюбе правёў наступныя 8 сэзонаў. У 2009 годзе перабраўся ў «Нью-Ёрк Рэйнджарз». 13 чэрвеня 2014 году разам з клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, першага ў сваёй кар’еры. На чэмпіянатах сьвету за нацыянальную зборную Славаччыны выступаў з 2001 году. На рахунку гульца таксама маецца ўдзел ў Алімпійскіх гульнях 2006 і 2010 гадоў.
Remove ads
Дасягненьні
«Дукла»:
- Чэмпіён Славаччыны: 2004
«Лос-Анджэлес Кінгс»:
- Уладальнік Кубка Стэнлі: 2014
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Старонка на Elite Prospects.
- Старонка на NHL.com.
- Старонка на The Internet Hockey Database.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads