Марыя Жыдовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Андрэеўна Жыдовіч (19 кастрычніка 1906, Дукора, Ігуменскі павет, Менская губэрня, цяпер Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 12 лістапада 1977, Менск, Беларусь) — беларуская мовазнаўца. Доктарка філялягічных навук (1958), прафэсарка (1960)[1]. Заслужаная дзяячка навукі БССР (1971)[2].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыла Менскі пэдагагічны тэхнікум (1930). Працавала пэдагогіцай у Бярозаўскай сярэдняй школе Хоцімскага раёну. У 1934 годзе паступіла на філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, затым скончыла асьпірантуру Ўральскага ўнівэрсытэту[3]. У 1943 годзе прызначаная выкладніцай беларускай мовы БДУ, які працаваў на станцыі Сходня пад Масквой. З 1944 года дацэнтка катэдры беларускай мовы БДУ, у 1951—1953 гадах — дэканка філялягічнага факультэту БДУ[4].

Памерла 12 лістапада 1977 году ў Менску. Пахаваная на Паўночных могілках[5].

Remove ads

Дзейнасьць

У 1957 годзе выдала падручнік «Курс сучаснай беларускай мовы: Марфалёгія». У 1958 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю «Іменнае скланеньне ў беларускай мове: Назоўнік. Ч. 1. Адзіночны лік»[6].

У 1958 годзе стала першай у Беларусі жанчынай-доктаркай філялягічных навук[7].

Дасьледавала гаворкі Цэнтральнай Беларусі[8].

Публікацыі

• Праграма па вывучэнню беларускіх гаворак і збіранню звестак для складання дыялекталагічнага атласа беларускай мовы / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва; [пад рэд. М. Жыдовіч], 1950.

• Курс сучаснай беларускай мовы: Марфалогія, Менск, 1957.

• Бібліяграфічны ўказальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству / Беларус. дзярж. ун-т імя У. Леніна, Ін-т мовазнаўства АН БССР; Склад. М. А. Жыдовіч і інш., 1960.

• Назоўнік у беларускай мове: [у 2 ч.] / М. А. Жыдовіч.

• Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна; [укладальнікі: М. А. Жыдовіч і інш.]; пад рэдакцыяй М. А. Жыдовіч, 1970.

• Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна; [укладальнікі: М. А. Жыдовіч і інш.]; пад рэдакцыяй М. А. Жыдовіч, 1974.

• Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / [укладальнікі: М. А. Жыдовіч і інш.]; пад рэдакцыяй М. А. Жыдовіч, 1977.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads