Марыя Качынская
першая дама Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мары́я Геле́на Качы́нская (Мацке́віч) (па-польску: Maria Helena Kaczyńska; 21 жніўня 1942[2][3], лясьніцтва Махава[4][5] каля Кабыльніку (цяпер Мядзельскі раён) — 10 красавіка 2010, каля Смаленску) — польская эканамістка і грамадзкая дзяячка, жонка 8-га прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 жніўня 1942 на акупаванай фашыстоўскай Нямеччынай Віленшчыне (цяпер Мядзельскі раён Беларусі) ў сям’і Часлава і Лідыі Мацкевічаў. Бацька Часлаў Мацкевіч (1910—1976) — лясьнічы, маці Лідыя Мацкевіч (у дзявоцтве Пішчака) (1916—2004) — настаўніца, ураджэнка Петраграду.
Пасьля заканчэньня вайны пераехала ў ПНР. Жыла ў лесьнічоўцы Нова Брда на Кашубах, пазьней пераехала з бацькамі ў Рабку на поўдні Польшчы, дзе атрымала першую школьную адукацыю. Потым пераехала ў Сопат, дзе атрымала адукацыю ў сфэры эканомікі транспарту і зьнешняга гандлю. Па завершаньні навучаньня (1966) працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, дзе пазнаёмілася з будучым мужам Лехам Качынскім. У 1978 годзе Марыя і Лех ажаніліся, а ў 1980 годзе — у іх нарадзілася дачка Марта.
З 2005 году выконвала актыўную ролю перадусім у дабрачыннай дзейнасьці. Прадстаўляла Польшчу на форуме ЮНІСЭФ, працавала на карысьць Цэнтру здароўя дзіцяці. У 2009 годзе ўдзельнічала ў Кангрэсе польскіх жанчын.[6]
Валодала ангельскай, гішпанскай і расейскай мовамі. У 2008 годзе ў яе гонар назвалі адмену цюльпана [7][8].
Загінула разам з мужам у авіякатастрофе пад Смаленскам.
Remove ads
Узнагароды
- Вялікі крыжа ордэна Адраджэньня Польшчы (16 красавіка 2010 году, пасьмертна) [9].
- Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага (2009) [10].
- Вялікі крыж ордэн Інфанта Генрыка (2008)[11].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads