Марыё Манджукіч

харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыё Манджукіч
Remove ads

Марыё Манджукіч (па-харвацку: Mario Mandžukić; нар. 21 траўня 1986 году, Славонскі-Брод, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Харватыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў гуляць у нямецкім клюбе «Дыцынген», а затым перабраўся на радзіму й выступаў у складзе «Марсоніі». У 2005 годзе перайшоў у склад клюбу «Заграб», дзе выступаў на працягу двух гадоў і пасьля чаго перайшоў у іншы заграбскі клюб «Дынама», калі ў 2007 годзе атрымаў прапанову перайсьці ў гэты клюб на замену Эдуарда да Сыльвы, які пераехаў у ангельскі «Арсэнал». Сума трансфэру склала 1,3 мільёну эўра. Манджукіч з ходу зайграў, у складзе «Дынама» ў кваліфікацыйным матчы Кубка УЭФА супраць «Аяксу» забіў два вырашальныя мячы. Да яго праяўлялі інтарэс: «Шахтар»[5], «Манчэстэр Сіці»[6] й іншыя эўрапейскія клюбы. У сэзоне 2008—2009 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Харватыі забіўшы 13 мячоў у 23 матчах.

26 чэрвеня 2012 году Манджукіч падпісаў кантракт з клюбам нямецкай Бундэсьлігі «Баварыяй», пасьпяхова прайшоўшы мэдычнае абсьледваньне, пасьля свайго моцнага выступу на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ва Ўкраіне й Польшчы, і з-за ягонага выдатнага выступу ў футболцы іншага нямецкага клюбу форме «Вольфсбурга» ў Бундэсьлізе[7].

Ужо ад самага пачатку Марыё стала пачаў забіваць мячы. 12 жніўня 2012 году ў матчы на Супэркубак Нямеччыны нападнік забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні супраць «Барусіі» на шостай хвіліне, што дапамагло баварцам заваяваць трафэй. У першым туры ў матчы супраць «Гройтэр Фюрт» харвацкі гулец забіў гол і дадаў яшчэ адзін на наступны тур у пераможным матчы са «Штутгартам» (6:1). Пасьля гэтага Манджукіч запісаў на свой рахунак яшчэ 2 мячы ў матчы супраць свайго былога клюбу «Вольфсбургу».

У наступных пяці матчах Бундэсьлігі бамбардзір забіў яшчэ чатыры мячы, такім чынам за 11 гульняў забіўшы 9 мячоў. Пасьля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Манджукіч працягваў стала забіваць мячы. Дзякуючы такой выдатнай гульні Марыё вымусіў сысьці ў «Фіярэнтыну» Марыё Гомэса, які страціў месца ў складзе каманды. Гэтак жа выдатна харвацкі легіянэр выступаў у Лізе чэмпіёнаў, забіўшы ў 1/8 фінала лёнданскаму «Арсэналу», а таксама прынёс перамогу ў выязным матчы 1/4 фіналу ў Турыне, у матчы супраць «Ювэнтусу». Наступны гол у Лізе чэмпіёнаў Манджукіч забіў ужо ў фінале, адкрыўшы лік. «Баварыя» тады ў нямецкім фінале супраць «Барусіі» трывала перамогу, дзякуючы пераможнаму голу Ар’ена Робэна.

У новым сэзоне Манджукіч узяў некаторы час на прыстасаваньня да новай схемы гульні, якую прасунуў новы трэнэр мюнхэнцаў Пэп Гвардыёля. Аднак Марыё здолеў прыстасавацца да новага стылю гульні. Ён адкрыў новы сэзон у Бундэсьлізе, забіўшы два галы ў двух матчах. Першы мяч у Лізе чэмпіёнаў забіў у хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА на Альянц-Арэне (3:0).

Пасьля зімовага перапынку ня быў уключына ў заяўку на матч супраць «Барусіі», згодна з паведамленьнем Гвардыёлі з-за дрэннай падрыхтоўкі на трэніроўцы[8]. Аднак ужо на наступны матч Марыё ўжо гуляў супраць «Штутгарту». 12 лютага Манджукіч зрабіў свой першы хет-трык у сэзоне ў паўфінале кубка Нямеччыны ў матчы супраць «Гамбургу» (5:0)[9]. Нягледзячы на тое, што харват быў найлепшым бамбардзірам клюбу з 26 галамі на рахунку, гулец быў выключаны са складу Гвардыёлям напярэдадні фіналу кубка. Манджукіч заявіў, што жадае пакінуць «Баварыю», бо ягоны стыль гульні ня ўпісваецца ў стыль трэнэра[10].

10 ліпеня 2014 году стала вядома, што Манджукіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдзкім клюбам «Атлетыка», які пасьля сыходу Дыега Косты, шукаў нападніка[11]. Як мяркуецца сума трансфэру склала каля 22 млн эўра[12].

Міжнародная

Марыё Манджукіч выступаў у складзе моладзевай зборнай Харватыі. У нацыянальнай зборнай Харватыі дэбютаваў 17 лістапада 2007 году ў матчы супраць каманды Македоніі[13].

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Марыё Манджукіч у складзе заграбскага «Дынама» ў 2008 годзе.

«Дынама» Заграб:

«Баварыя»:

«Атлетыка»:

  • Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014

«Ювэнтус»:

«Аль-Дугаіль»:

  • Чэмпіён Катару: 2020
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads