Масева (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гмі́на Масе́ва (па-польску: Gmina Masiewo) — вясковая гміна ў Беластоцкім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай. Сядзіба гміны — вёска Нараўка.
Пачаткова гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павету. 12 сьнежня 1920 року далучаная да новаўтворанага Белавескага павету пад Часовым кіраўніцтвам прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі.
19 лютага 1921 року ўвесь павет увайшоў у склад Беластоцкага ваяводзтва. 1 кастрычніка 1934 року ў склад гміны Масева далучаная частка тэрыторыі скасаванае гміны Ласінка[1].
Па Другой сусьветнай вайне абшар гміны быў падзелены дзяржаўнай мяжой Польскай Народнай Рэспублікі і Савецкага Саюзу. З польскай часткі гміны Масева была ўтвораная гміна Нараўка, да якой былі далучаныя яшчэ 25 населеных пунктаў з былой гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету.
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads