Нараўка (вёска)
вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́раўка (па-польску: Narewka, назва ў мясцовай беларускай гаворцы: На́раўка[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Разьмяшчаецца над ракой Нараўка, ад якой і ўзяла сваю назву.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваная ў 1639 г. Томашам Выдрай-Палікоўскім у месцы здабычы жалезнай руды. Разьвіцьцю вёскі паспрыялі рэформы Антонія Тызэнгаўза ў берасьцейска-кобрынскай эканоміі, калі ў Нараўцы зьявілася невялікая гута жалеза. У 1774 г. кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі фундаваў тут касьцёл у імя Яна Хрысьціцеля, а ў 1794 г. на могілках зьявілася ўніяцкая царква. Да 1844 г. вёска находзілася ў арэндзе прыватным уладальнікам, пасьля перайшла ў казну — з таго моманту тут пасяляюцца габрэі (большасьць з Орлі і Пружанаў). 22 ліпеня 1866 г. царскія ўлады перадалі драўляны касьцёл праваслаўным і згареў ён як царква ў пажары 1900 г.. У 1908 г. каталікі дабіліся аднаўленьня парафіі, а новы касьцёл быў адбудаваны да 1914 г. [3]. У міжваенны пэрыяд Нараўка была цэнтрам гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 1205 жыхароў (204 каталікоў, 242 праваслаўных, 1 лютэранін, 758 габрэяў; 376 жыхароў было запісаных палякамі, 213 беларусамі, 611 жыдамі, 5 расейцамі)[4]. Пасьля пажару драўлянага касьцёла ў 1965 г. новы мураваны будынак быў адбудаваны да 1973 г.[3].
Remove ads
Гістарычныя каштоўнасьці
- Царква сьв. Міколы
- Габрэйскія могілкі
- Царква сьв. Міколы — пабудаваная ў 1864 г. як царква сьв. Аляксанда Неўскага.
- Плян вёскі — нязьменны з 18 ст.
- Габрэйскія могілкі — закладзеныя ў сярэдзіне 19 ст.
Страчаная спадчына
- Уніяцкая могілкавая царква сьв. Яна Хрысьціцеля (пабудаваная ў 1794, згарэла ў пажары 1898 г.)
- Касьцёл сьв. Яна Хрысьціцеля (пабудаваны ў 1914 г., згарэў у 1965 г.)
- Сынагога (пабудаваная ў сярэдзіне 19 ст., згарэла ў 1940 г.)[5]
Выбітныя землякі
- Тамара Саланевіч (1938 — 2000) — беларуска-польскі кінарэжысэр і сцэнарыст.
- Аляксандр Ваўкавыцкі(1895-1945) — беларускі настаўнік і адзін з заснавальнікаў адукацыі ў Нараўцы ў Падляшшы, беларускі актывіст.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads