Матс Гумэльс
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матс Юліян Гумэльс (па-нямецку: Mats Julian Hummels; нар. 16 сьнежня 1988 году, Бэргіш-Глядбах, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, абаронца. Бараніў колеры нацыянальнай зборнай Нямеччыны, разам зь якой стаў чэмпіёнам сьвету 2014 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнай школы мюнхэнскай «Баварыі», дзе ягоны бацька, Гэрман Гумэльс, зьяўляўся трэнэрам. Пачынаў кар’еру на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтар абароны.
З 2005 году выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сэзоны згуляў 42 матчы й забіў 5 мячоў. З сэзону 2006—2007 гадоў пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клюбам на 2 гады. У Бундэсьлізе дэбютаваў 19 траўня 2007 году ў матчы супраць «Майнцу», які завяршыўся перамогай мюнхэнцаў зь лікам 5:3[3]. У 2008 годзе Гумэльс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунду, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў гульцом асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнэру Юргену Клёпу. У пачатку студзеня 2009 году, Гумэльс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў зьвязкі правай лодыжкі й выбыў на шэсьць тыдняў. Менш чым празь месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» й не вяртацца ў «Баварыю»[4].
26 лютага 2011 году забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 туру Бундэсьлігі. Лік матчу пасьля ягонага голу стаў 3:1 на карысьць дортмундцаў.
Міжнародная
Дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 траўня 2010 году ў Аахэне. Матч скончыўся перамогай немцаў з рахункам 3:0.
Remove ads
Дасягненьні
«Барусія» Дортмунд:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014, 2019
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2019
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2016, 2017, 2018
Нямеччына
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads