Матэо Ковачыч
харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матэ́о Ко́вачыч (па-харвацку: Mateo Kovačić; нар. 6 траўня 1994 году, Лінц, Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы і часьцяком выконвае ролю плэймэйкера.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Займацца футболам Матэо пачаў у акадэміі аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клюбы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювэнтус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Загрэб і Матэо далучыўся да клюбу «Дынама».
Дэбютаваў у прафэсіцйным футболе малады хлапец у матчы супраць клюбу «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 году. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу зь лікам 6:0, а Матэо забіў чацьверты гол сваёй каманды. Да канца сэзону Матэо згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сэзон паўабаронца стаў гульцом асноўнага складу.
31 студзеня 2013 году Ковачыч перайшоў у мілянскі «Інтэрнацыянале»[5]. Матэо ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Вэсьлі Снэйдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» гулец дэбютаваў у Сэрыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсэк’еля Скелёта.
Міжнародная
У сакавіку 2013 году Матэо быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сэрбіі і Ўэйлзу[6]. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Сэрбіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі.
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2011, 2012
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2016, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2016, 2017
«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2024
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2024
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2023
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2023
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads