Бясплоднасьць
няздольнасьць дарослага арганізма даваць даваць жыцьцяздольнае патомства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяспло́днасьць — няздольнасьць дарослага арганізма даваць даваць жыцьцяздольнае патомства.
Пры адсутнасьці цяжарнасьці цягам году пры рэгулярным плоцевым жыцьці без засьцярогі шлюб лічаць бясплодным. Пры відавочнай паталёгіі жонкі або мужа дыягназ правамоцны раней. Бясплодныя шлюбы ёсьць мэдыка-дэмаграфічнай праблемай. На 1995 год яны складалі 15% ад агульнага ліку шлюбаў і вагаліся ад 10 да 30% у залежнасьці ад краіны. Пашырэньне хваробы абумоўліваецца забруджаньнем навакольнага асяродзьдзя, узьдзеяньнем супрацьзачаткавага сродку, перасяленьнем насельніцтва, нездаровым ладам жыцьця і спаронам. Яна выклікае хутчэйшае старэньне арганізма, павышаную схільнасьць да раку і скарачае працягласьць жыцьця. Лячэньне бясплодзьдзя праводзяць тэрапэўтычна і хірургічна, а таксама праз штучнае асемяненьне[1].
Remove ads
Віды
- Першасная (70%, з пачатку плоцевага жыцьця праз эндакрынную паталёгію) і другасная (праз запаленчую хваробу).
- Абсалютная і адносная.
- Набытая і прыроджаная.
- Пастаянная і часовая.
- Паталягічная і фізыялягічная.
- Арганічная і функцыянальная.
- Гвалтоўна вымушаная і добраахвотна ўсьвядомленая[1].
Чыньнікі
Агульныя прычынамі бясплодзьдзя служаць: парушэньне кнуратварэньня і аагенэзу, а таксама хады зачацьця — апладненьня і перамяшчэньня аплодненай заплодкавай вузы да імплянтацыі. Да 30% выпадкаў хваробы ў мужчынаў зьвязаныя з хваратворнымі зьмяненьнямі кнуры, а таксама хібамі разьвіцьця і хваробамі кнуравывадных шляхоў, якія парушаюць жыцьцяздольнасьць і рухомасьць народкаў ды будову кнурной плязмы. Іншымі чыньнікамі служаць ганарэя і сухоты. Прычынамі да 70% усіх выпадкаў бясплоднасьці ў жанчынаў служаць парушэньні маціцы, яе трубак і шыйкі, а таксама эндакрыннай сыстэмы і атрыманыя пры родах. Гэтыя парушэньні ўзьнікаюць празь хібы разьвіцьця плоцевых органаў, парушэньне дзейнасьці яечнікаў і іншых залозаў унутранай сакрэцыі, нястачу вітамінаў у арганізьме, хранічныя запаленчыя хваробы і пухліны, а таксама праз спайкавы працэс[1].
Remove ads
Беларусь
За 2001—2013 гады лік бясплодных жанчынаў у Беларусі павялічыўся ўдвая, у выніку чаго іх доля сярод жанчынаў Беларусі дасягнула 14,5%[2]. На 2014 год у Беларусі налічвалася на 100 000 насельніцтва 148 выпадкаў жаночай бясплоднасьці і 24 выпадкі мужчынскай[3].
У жывёлаў
Бясплодзьдзе ў жывёлаў бывае набытым і прыроджаным. Бясплоднай лічаць маладую самку, што не апладнілася празь месяц пасьля дасягненьня фізыялягічнай сьпеласьці, і самку, што празь месяц пасьля родаў была асемянёная, але не апладнілася. У цялушак — пасьля 18 месяцаў, у кабылаў — 3 гады, у ярак — 12 месяцаў, у сьвінак — 9 месяцаў. Асноўнымі прычынамі парушэньня плоднасьці жывёлаў служаць: 1) недастатковае і залішняе харчаваньне, 2) нястачу вітамінаў А, Е, Д і Б, а таксама такіх мінэральных рэчываў, як кальц і фосфар, ды такіх мікраэлемэнтаў, як ёд, кобальт, медзь, марганец і цынк; 3) перакормліваньне канцэнтраванымі кармамі, 4) недастатковае кармленьне цяжарнай жывёлы і маладняка. Таксама прычынай хваробы могуць быць плоцевыя хваробы, хваратворныя роды, затрымка пасьледу, субінвалюцыя маціцы, а таксама захворваньні трыхаманоз, кампілабактэрыёз і бруцэлёз[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads