Маёта
францускі дэпартамэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маёта (па-француску: Mayotte, Collectivité départementale de Mayotte) — выспа, якая належыць Францыі, разьмешчаная ў Каморскім архіпэлягу ў Індыйскім акіяне, на захадзе ад Мадагаскару. У 2009 атрымала статус заморскага дэпартамэнту Францыі.
Складаецца з галоўнай выспы Гранд-Тэрэ, меншай Пэціт-Тэрэ і некалькіх невялікіх выспачак.
Remove ads
Гісторыя
- У 1500 годзе на выспах заснаваны султанат Маорэ, ці Маўці (французы перайначылі ў Маёта).
- 1503 год — на выспу высадзіліся партугальцы.
- 1832 год — выспы заваяваныя мадагаскарскім каралём, а ў 1833 адваяваныя суседнім султанатам Мвалі, з 1835 году перайшлі султанату Ндзувані, але ў 1836 атрымалі незалежнасьць.
- У 1843 годзе ўвесь архіпэляг стаў францускай калёніяй.
- У 1966 годзе, пасьля атрыманьня Каморскімі выспамі незалежнасьці, Францыя адмовілася перадаць ім выспу, дзе разьмяшчалася іх вайскова-марская база. Правёўшы рэфэрэндум, на якім большасьць насельніцтва Маёты выказалася супраць далучэньня да Каморскіх выспаў, Францыя прадаставіла Маёце статус сваёй заморскай супольнасьці.
Remove ads
Геаграфія
Плошча выспаў складае 374 км². Галоўная выспа, Гранд-Пэрэ, з геалягічнага пункту гледжаньня самая старая з Каморскага архіпэлягу, працягласьцю 39 км, шырынёй 22 км. Самай высокай кропкай зьяўляецца гара Бенара (660 м). Вульканічная глеба дастаткова ўрадлівая, каралавыя рыфы, якія абкружаюць выспы, забясьпечваюць выспы рыбай. Клімат экватарыяльны, марскі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads