Маўрыцы
астраўная афрыканская дзяржава ў Індыйскім акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маўры́цы, Рэспубліка Маўрыцы (па-ангельску: Mauritius) — астраўная краіна, разьмешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 км на ўсход ад Мадагаскару. У склад краіны, акрамя самога вострава Маўрыцы ўваходзяць астравы Радрыгез, архіпэляг Каргадас Караяс і разьмешчаны за 1200 км на поўнач востраў Агалега.
Remove ads
Гісторыя
Востраў быў адкрыты партугальцамі ў 1505 годзе і атрымаў назву Сышна ў гонар аднаго з партугальскіх караблёў. Калянізананы галяндцамі ў 1638 годзе і названы ў гонар прынца Маўрыцыя Аранскага. Кантроль за востравам атрымалі французы ў XVIII стагодзьдзі і зьмянілі яго назву на «Іль дэ Франс». У 1810 годзе востраў заваявалі брытанцы і вярнулі яму ранейшую назву. Ангельцы забаранілі на востраве рабства і пачалі запрашаць працоўных рабочых зь Індыі.
Незалежнасьць была атрыманая ў 1968 годзе. Маўрыцы, адна зь нешматлікіх афрыканскіх краінаў, дзе існуюць стабільныя дэмакратычныя ўмовы і даволі высокі ровень жыцьця.
Remove ads
Палітыка
Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін аднапалатным парлямэнтам. З 70 дэпутатаў парлямэнту 62 выбіраецца на ўсеагульных выбарах, а 8 зьяўляецца прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў.
Геаграфія
Маўрыцы, разам з астравамі Рэюньён і Радрыгез, зьяўляецца часткай Аскарэнскіх астравоў. Гэтыя астравы ўзьніклі мільёны гадоў таму, у выніку падводных тэктанічных зрухаў. Сталіцай краіны і самым вялікім горадам зьяўляецца Порт Луі, які знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы вострава.
Адміністрацыйны падзел
Маўрыцы падзеляецца на 9 акругаў:
- Блэк Рывэр
- Флак
- Гранд Порт
- Мока
- Памплемусэ
- Плэйнз Вільгельмз
- Порт Луі
- Рыўер дзю Рэмпарт
- Саван
Акрамя таго, у склад Маўрыцыю ўваходзяць тры залежныя тэрыторыі:
- астравы Агалега
- Каргадас Караяс
- Радрыгез
Эканоміка
Асновай эканомікі Маўрыцыю зьяўляецца турызм, экспарт тэкстыльных вырабаў і цукровага трысьнёгу. Дзякуючы разьвітай турыстычнай інфраструктуры, краіна мае прыцягальныя ўмовы для замежных інвэстыцыяў.
Сельскагаспадарчыя землі складаюць 56% паверхні краіны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: тытунь, гарбата, кукуруза, бананы.
Дэмаграфія
Насельніцтва краіны складаецца зь некалькіх этнічных групаў: дэсі (68%), крэолы (27%), кітайцы (3%), французы (2%). Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца індуізм (48%), хрысьціянства (32,2%), іслам (16,6%), іншыя (3,2%). Мовамі краіны зьяўляюцца: крэольская (ужываецца 80,5% насельніцтва краіны), бхаджпуры (12,1%), француская (3,4%), ангельская (1,3%), іншыя (3,7%).
Культура
Зьмена ўладальнікаў вострава адбілася на яе культуры. Напрыклад маўрыцыйская кухня — гэта спалучэньне галяндзкай, францускай, індыйскай і крэольскіх кухняў.
У 1847 годзе Маўрыцы стала адной зь першых краінаў, якая пачала выпускаць паштоўкі. Два тыпы маўрыцыйскіх паштовак таго часу (Рэд пэні і Блю пэні) зьяўляюцца самымі дарагімі маркамі ў сучаснай філятэліі.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads