Медзел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медзел (Маціль) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Мадзела, Медула або Медзіл, пазьней Мэдэль (Madelo, Medulo[1], Meddil[2][3], Mädel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[6].
Германскае паходжаньне імя Медзіла сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Medelo castrum (2 чэрвеня 1325 году)[8]; слуги Молоховъского путя панъсырныи… Гридиных сыновъ пять — Иванъ, Тимошъко, Гридко, Медел, Кисель (каля 1492 году)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Медзел — літоўскі баярын, які ўпамінаецца каля 1492 году
Мацілевічы — літоўскі шляхецкі род[10].
У 1523 годзе ўпаміналася пустаўская зямля Медзялеўшчына (Меделевщина) каля Эйшышкаў[11].
На 1906 год існавалі маёнткі Вялікае і Малое Мядзіліна, а таксама пагост Мядзілінскі ў Віцебскім павеце Віцебскай губэрні[12] (яшчэ ліст 1565 году ўпамінае пад Віцебскам «землю, называючую Меделено… на тыхъ земляхъ дедовской а Мяделене»[13]).
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Медзялішкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — места Мядзел.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads