Мат (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мат (Меда, Мядзь) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Мата або Мада, пазьней Мат або Мэта (Matto, Mato, Mado, Math, Metto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мат- (-мад-, -мед-) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мадзейка (Мадзека, Мядзейка, Медзіка, Мацейка), Медзел, Медзін, Матывік, Медвін, Матар, Медгін (Метгін), Медрык (Метрык). Адзначаліся германскія імёны Madacho (Mädecke, Maticke), Mädel (Madelo), Meddin, Matouigius (Mathwig, Medovicus), Medwinus, Matter, Matgen, Mederic (Metrick).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Meder (Meider, Meidir), Medard[3].
У Прусіі бытавалі імёны: Mede (1379 і 1380 гады)[4], Medeke / Medike / Matteyke[a] (1335, 1409 і 1412 гады)[7][4], Medun[4], Medithe / Medete (1347 і 1388 гады)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilis viri de Pomesania qui dicebatur Matto (Хроніка Прускай зямлі)[8]; Станислав Мядевич (1528 год)[9]; дворецъ з людми и земълями в повете Троцъком… Матъ Бертошевичъ (8 верасьня 1537 году)[10]; Матъ Кгрикгович… Матъ Можулевич (30 ліпеня 1545 году)[11]; Матъ Хведевичъ (1563 год)[12]; Лавърынъ Мядевичъ (1565 год)[13]; Петръ Матовичъ (1567 год)[14]; людеи тяглых… Ромеиковичъ з Матом (3 красавіка 1583 году)[15]; в ыменичу его Мойшакгольском… подданных служба, то есть: Ян Амброжеевичъ Лодарович зъ жоною, зъ сынми двема — Мисем а Павломъ, а дочкою Едвигою, пол служ’бы. А Юр’и Матовичъ Лодаровичъ ковал зъ жоною и братя его Станислав, Адам Матовичы и четверты брат их Янъ Матович (15 лістапада 1603 году)[16]; we wsi Kobielach — osocznikow 12… Ławruk Matowicz (1641 год)[17]; Marcina Matowicza (31 траўня 1692 году)[18][b].
Remove ads
Носьбіты
Матовічы — прыгонныя зь вёсак Борцяў і Якубішкаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].
Мядзевічы (Miadziewicz) — прыгонныя зь мястэчка Жыжмараў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[38].
Мадзевічы (Madzewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[39].
У 1905 годзе існавала вёска Мацішкі ў Гадуціскай воласьці[40].
Матышкен (Mattischken) — былая вёска каля Рагніту ў Прусіі[41].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Матышкі.
Remove ads
Заўвагі
- Таксама:
- Мадзюн: на 1913 год існавала мясцовасьць Мадзюнішкі (Madziuniszki) у Немянчынскай парафіі[19];
- Медыт (адзначалася германскае імя Mattet[20][21]): Medyte (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[22];
- Медуць, Медзюта: чоловека… Медутя (1449—1478)[23], Miedziuta (1913 год)[24];
- Медуш: Медушэвічы — літоўскі шляхецкі род[25];
- Мацаўта (адзначалася старажытнае германскае імя Mathold[26]): мы есмо бояре господара короля его милости Марковского повету, имена ихъ: Сермана зъ братьею своею зъ Мишкомъ, а зъ Мацовтою (7 чэрвеня 1483 году)[27];
- Медвіл: немоноитъскихъ людеи… Мацука Медвиловича (5 ліпеня 1506 году)[28];
- Медвілт: Павел Медвилтович… Щепан Медвилтович (1538 год)[29];
- Медвіш: а битюнцовъ медвишовъ (16 кастрычніка 1533 году)[30], Медвишы битюяцы… подле поль медвишъских (сьнежань 1534 году)[31];
- Медвойша: осочники двора нашого Дорсунишъского: Кгейстовт зъ братьею своею: Милошом а Гринком, а Кгабриялом, а Якубом, а Яном — Медвойшевичи (3 чэрвеня 1530 году)[32];
- Матыгеля, Медгал: Maciey Matygiela (20 лістапада 1604 году)[33], Medgalowna (22 ліпеня 1753 году)[34];
- Мядзят (адзначалася германскае імя Mattot[20][21]): Miedziaty (1744 год)[35]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads