Матар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матар (Мітар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Матэр (Mather, Matter[1]) і Герымат (Herimat) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова мат- (мад-, мед-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медзьвін, Медрык; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Mederic) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Mader[7].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Mater[8][9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мартиновая Митарич вдова. Езофъ Митаричъ… Станиславъ Митарич (1528 год)[10]; zaścianek Meterowszczyzna (1782—1784 гады)[11]; Magdalena Matarowicz (1810 год)[12]; Matarewicz (1861 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Марцін, Езаф і Станіслаў Мітарычы — бельскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юры Матар — падданы ва Ўпіцкім павеце, які ўпамінаецца ў 1588 годзе[14]
Матарэвічы (Matarewicz) — прыгонныя зь вёскі Фабіянішкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].
На 1904 год існавала вёска Матары (Маторы) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[16].
На 1906 год існавала вёска Матароўшчына ў Вяліскім павеце Віцебскай губэрні[17].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads