Лявон Баразна
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляво́н Баразна́ (4 лютага 1929, в. Новае Сяло, Талачынскі раён — 15 жніўня 1972, Менск) — беларускі мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і дасьледнік культуры, актывіст захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны; забіты ў 1972 пры нявысьветленых абставінах.
Remove ads
Біяграфія
У 1950 годзе пасьля службы ў савецкім войску ўпершыню трапіў у Менск. Паступіў у Менскую мастацкую вучыльню й ў 1952 годзе атрымаў дыплём. Падчас вучобы ён пачаў актыўна цікавіцца арнамэнтам, адзеньнем, ткацтвам. Хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнамэнты, посьцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўваў узоры. Вынікам сталі пазьней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у Мастацкі музэй. З 1957 году браў удзел у выставах[1]. У 1963 годзе Баразна зноў прыехаў ў Менск, паступіў на мастацка-прамысловы факультэт (аддзяленьне ткацтва) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1968 годзе. Пасьля пачатку навучальнага году з Зянонам Пазьняком стварылі ў інстытуце суполку пад назовам «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Менску, этнаграфічныя экспэдыцыі, арганізоўвалі вечарыны[2].
Моцна сябраваў з Уладзімерам Караткевічам[3]. У 1969 разам зь Зянонам Пазьняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газэта «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў зьнішчэньне Нямігі[4].
У 1972 Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэньня Нямігі. 15 жніўня 1972 у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Кабета імгненна зьнікла, а Лявон атрымаў сьмяротны ўдар[5].
Сьледчыя органы трактавалі гэтае забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасьці даюць падставы падазраваць у зьдзяйсьненьні злачынства савецкія спэцслужбы[4].
Разьвітаньне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на талачынскіх могілках.
Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і зьдзек з сымуляцыяй вар’яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказаньняў сьведак. Забойцы атрымалі мізэрныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй[2][6].
Remove ads
Творчасьць
У выніку падарожжаў па Беларусі ў 1950—60-х гадах падрыхтаваў альбомы «Беларускае народнае адзеньне», «Беларуская народная вопратка», «Арнамэнт паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гродзеншчыны» і вялікую сэрыю жывапісных і графічных пэйзажаў Беларусі. Паводле яго эскізаў створаны касьцюмы для ансамбляў песьні й танца: Гарадзенскага «Нёман», Смаргонскага імя Агінскага, Наваградзкага «Сьвіцязь» і інш. У 1966—69-х гадах галоўны мастак Мастацкага фонду Беларусі[2]. Працаваў у тэхніках жывапісу — «Зязюленька», «Народны сьпявак Моніч», аўтапартрэт, партрэт «Маці»; акварэлі — «Стары Менск», «Гаспадар»; пастэлі — «Старая», «Мястэчка»; вітража — «Будаўніца», графікі і інш. Мастацтвазнаўчы аналіз, уступны артыкул, сістэматызацыя гравюр і складальнік альбома «Гравюры Францыска Скарыны» 1972 г., 2-е выданьне 1990 год[1].
Remove ads
Узнагароды
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1963)
- Граматы Міністэрства культуры БССР
Ушанаваньне памяці
- У Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музэі 2 траўня 2024 годы была адкрыта экспазыцыя работ мастака, яго асабістых рэчаў і мэмарыяльная дошка мастаку на хаце нумар 22, у якой ён калісьці жыў на вуліцы Горкага ў Талачыне[7].
Фільмаграфія
- Зьміцер Іўчанка. (26 лістапада 2022) «Лявон Баразна… Адданае сэрца» Дакумэнтальны фільм. Летапіс.
Мастацкія выставы
- У 1975 яго сябры зладзілі ў Менску ягоную пэрсанальную выставу, якая мела вялікі грамадзкі рэзананс[5][8].
- Выстава пад назовам «Лявон Баразна (1928—1972). Спадчына (жывапіс, графіка)», што праходзіла з 11 лютага да 8 красавіка 2010 году, ладзілася ў Нацыянальным мастацкім музэі й ўключала 90 твораў графікі й жывапісу з адлюстраванымі ўзорамі ткацтва, што былі рэканструяваны творцам у народных строях, а таксама геамэтрычнымі і расьліннымі арнамэнтамі з розных вобласьцяў Беларусі. Дэманстраваліся таксама акварэльныя аркушы «Сялянка ў чырвонай кофце», «Дзяўчына ў сьвяточным уборы», «Стары Менск», малюнкі «Вясельле ў Танежы», «Вежа Наваградка», «Гарадзенскі мост», «Ля возера» і іншыя з калекцыі музэя. Са збораў Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музэя былі прадстаўлены фотаздымкі розных творчых калектываў у сцэнічных касьцюмах, выкананых па праектах Лявона Баразны[9][10][11][12].
Remove ads
Кнігапіс
- Гравюры Францыска Скарыны / уступны артыкул, сістэматызацыя гравюр і мастацтвазнаўчы аналіз Лявона Баразны ; фотарэпрадукцыі і фотарэстаўрацыя П. Захарэнкі; навуковыя рэдактары: А. І. Жураўскі, П. В. Масленікаў, Г. В. Штыхаў. — Менск: Беларусь, 1972. — 12,148 с. — 5000 ас.
- Выстаўка твораў мастака Л. Ц. Баразны (1928―1972): каталог / прадмова З. Пазняка. — Менск: Беларусь, 1975. — 24 с. — 1000 ас.
- Гравюры Францыска Скарыны / уступны артыкул, сістэматызацыя гравюр і мастацтвазнаўчы аналіз Лявона Баразны ; фотарэпрадукцыі і фотарэстаўрацыя П. Захарэнкі; навуковыя рэдактары: А. І. Жураўскі, П. В. Масленікаў, Г. В. Штыхаў; прадмова В. Ф. Шматава. — Выданьне 2-е. — Менск: Беларусь, 1990. — 172,19 с. — 3800 ас. — ISBN 5-338-00483-6.
- Беларускі сцэнічны касцюм (па матэрыялах творчасці Лявона Баразны) / падрыхтавала Н. І. Пасюта. — Гродна: Горадзенскі абласны мэтадычны цэнтар народнай творчасьці, 2011. — 8 с.
Крытыка, рэцэнзіі
- Немировский Е. Л. Альбом старопечатных гравюр. (рас.) // В мире книг : часопіс па справах выдавецтваў, паліграфіі й кніжнага гандлю. — 1973. — № 2.
- Голенченко Г. Я. Гравюры Франциска Скорины. (рас.) // Книга. Исследования и материалы : сборник. — М.: Книга, 1974. — Т. Сборник 28.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads