Андрэй Бембель

беларускі скульптар, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Бембель
Remove ads

Андрэ́й Ану́фрыевіч Бе́мбель (17 кастрычніка [ст. ст. 30] 1905, Вяліж — 13 кастрычніка 1986) — беларускі скульптар, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955), прафэсар (1955).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Вяліжы (цяпер у складзе Смаленскай вобласьці Расеі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў мужчынскай гімназіі. У 1919—1922 гадох навучаўся ў Вяліскай мастацкай школе. У 1924—1927 гг. навучаўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні у М. А. Керзіна[4]. У 1931 годзе скончыў Ленінградзкую акадэмію мастацтваў (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна). Вучыўся ў М. Мізнера, У.Лішава, В.Сіманава, Р. Р. Баха. Удзельнік выстаў ад 1932 году. Аўтар барэльефаў «Барыкады 1848 г. у Парыжы», «Сялянскае паўстаньне ў акупаванай панскай Польшчай Заходняй Беларусі», «Першы пяцігадовы плян Беларускай ССР у дзеяньні» для Дому ураду ў Менску (1932—1934, сумесна з У.Рытарам). У 1939 годзе выканаў гіпсавы барэльеф «Беларусь — фарпост СССР» і мурмуравы барэльеф «Узьяднаньне з Заходняй Беларусьсю» для павільёну БССР на Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выставы ў Маскве. Пасьля вайны выканаў барэльефы «Няхай ніколі не будзе ўзняты меч» (гіпс тон, 1961) і «У. І. Ленін» (гіпс тон, 1962) для залы дому ўраду БССР. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу Берасьцейскай крэпасьці. Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстава ягоных твораў прайшла ў Менску (1955). Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні (1948—1950), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (ад 1953, прафэсар — ад 1962). У 1952 годзе ўступіў у КПСС.

Remove ads

Творы

  • Гарэльеф «9 траўня 1945 г.» (бронза, 1954) для абеліска-манумэнта (усталяваны ў Менску)[5]
  • Фігура «Дзьмітрыю Мендзялееву» (бронза, 1954) для МДУ.

Помнікі

Партрэты

Кампазыцыя

  • «За Савецкую Радзіму» (гіпс, 1946, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
Remove ads

Сям’я

Ягоны сын — Алег Бембель — вядомы савецкі антыкамуністычны дысыдэнт і пісьменьнік.

Літаратура

  • Крепак, Борис Алексеевич. Андрэй Бембель. — Мінск : Беларусь, 1988. — 114 с — На рус.,англ.,франц.,ням.і ісп.мовах
  • Петэрсон, Эльмарт Адэльбертавіч. Андрэй Бембель. — Мінск : Беларусь, 1980. — 48 с : іл.
  • Орлова, Марина Александровна. Андрей Онуфриевич Бембель [Изоматериал]. — Москва : Сов. художник, 1958. — 66 с.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads