Менская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Менская ратуша — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Менску, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку[a]. У 1851 року маскоўскі гаспадар Мікалай І пастанавіў зруйнаваць будынак, што ўчынілі ў 1857 року. У 2004 року завяршылася адбудова ратушы на месцы зьнішчанага расейскімі ўладамі помніка. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Менская ратуша | |
![]() Менская ратуша | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′12.78″ пн. ш. 27°33′21.52″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Фёдар Аляксандравіч Крамер[d], Міхаіл Іосіфавіч Чахоўскі[d] і Казімер Хршчановіч |
Першае згадваньне | 1582 |
Дата заснаваньня | XVI ст., 2000-я |
Дата скасаваньня | 1857 |
Статус | Ахоўная зона |
Менская ратуша на мапе Беларусі ![]() ![]() Менская ратуша | |
![]() |
Да скасаваньня ўладамі Расейскай імпэрыі Магдэбурскага права для Менску (14 траўня 1795 року) у ратушы праходзілі паседжаньні органа мескага самакіраваньня — магістрату або рады, у будынку захоўваліся эталёны адзінак вагі і аб'ёму. На ратушнай вежы знаходзіўся першы мескі гадзіньнік[1].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Пра патрэбу збудаваць ратушу ўпершыню паведамляецца ў прывілеі на Магдэбурскае права, нададзеным Менску вялікім князем Аляксандрам 14 сакавіка 1499 року. Месца знаходжаньня будынка, у якім у гэты час праходзілі паседжаньні магістрату, дакладна не вядомае. У наступных прывілеях 1552 і 1569 рокаў зноў упамінаецца пра патрэбу пабудовы ратушы.
Упершыню існы будынак называецца ў дакумэнце 1582 року, калі падданага маёнтку Гарадцу пасадзілі ў вязьніцу, што месьцілася ў ратушы. Аднак у 1591 року места атрымала шэраг палёгкаў на «...ратуш, которы они тепер збудовати хочуть...»

У канцы XVI ст. сустракаюцца зьвесткі пра ратушу як будынак, што месьціўся на Высокім Рынку. У 1640 року пажар моцна пашкодзіў будынак, значную шкоду ратушы ўчынілі маскоўскія акупанты.
Адноўленая ў паваенны час, ратуша, відаць, мела даволі выразнае архітэктурнае аблічча. Чэскі падарожнік Бэргард Танэр, які ў 1678 року наведаў Менск, пісаў: «Галоўнае ўпрыгожаньне пляцу ратуша, што стаіць у цэнтры, аточаная мноствам крамаў». У 1744 року будынак перабудавалі ў стылі барока[1] пад кіраўніцтвам і намаганьнямі менскага войта Станіслава Буржынскага. Існуюць зьвесткі, што ў канцы XVIII ст. пры ратушы дзейнічала партыкулярная аптэка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 рок), калі Менск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, ратушу перабудавалі ў стылі клясыцызму (архітэктар Тэадор Крамэр). Рысунак галоўнага фасаду будынка прыводзіўся ў «Атлясе Менскай губэрні». У будынку ратушы знаходзіліся магістрат, суд, гаўпвахта, гарадавы, паліцыя і архіў.
Наступную рэканструкцыю ратушы (архітэктар М. Чахоўскі) правялі ў 1819 року, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасаду прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазыцыямі. У 1830-я рокі ў будынку месьцілася музычная школа. У 1847 року залю, што знаходзілася на другім паверсе ратушы, рэканструявалі пад мескі тэатар (архітэктар К. Хршчановіч, афармленьне інтэр’ераў мастака Я. Кураткевіча).

У 1851 року маскоўскі гаспадар Мікалай І з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага пастанавіў зруйнаваць будынак менскай ратушы, што ўчынілі ў 1857 року. Разам з ратушай зьнішчылі сквэр і парубілі векавыя пірамідальныя таполі[2]. Сквэр аднавілі толькі ў канцы XIX ст.[3] Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тае прычыны, што «... яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права...»[4].
Найноўшы час
У 2002 року пачалася адбудова ратушы і ўжо 4 лістапада 2004 року адбылося ўрачыстае адкрыцьцё адноўленага сымбалю Менску. Хоць паводле археалягічных зьвестак будынак заўсёды накрывала дахоўка, адбудаваную ратушу насуперак у тым ліку наяўным іканаграфічным матэрыялам (акварэлі Юзэфа Пешкі) накрылі зялёнай бляхай.
Remove ads
Архітэктура

Мела выгляд тыповай для ратушаў Вялікага Княства Літоўскага XVII—XVIII стагодзьдзяў канструкцыі 2-павярховага выцягнутага дома зь вежай, якая выступала ў цэнтры за лінію галоўнага фасаду. Аналягічныя тыпы ратушаў былі ў Магілёве і Віцебску. Менская ратушная вежа прастакутная, 3-ярусная. У пачатку XVIII ст. страха, трэба меркаваць, была больш стромкай[5].
Па перабудове архітэктарам Тэадорам Крамэрам у канцы XVІІI ст. ратуша набыла рысы клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты пакатым вальмавым дахам. Цэнтральная частка сымэтрычнага паводле кампазыцыі галоўнага фасаду вылучаецца рызалітам з 3-маршавымі сходамі, і акцэнтуецца чацьверыковай вежай, завершанай шаломападобным купалам з шпілем і флюгерам. Рызаліт і тарцы афармляюцца 4-калённымі портыкамі іянічнага ордэра. На ўзроўні другога паверху ў прасторы портыка знаходзіцца балькон[6].
Remove ads
Археалёгія
У 1998 року праводзіліся грунтоўныя археалягічныя дасьледаваньні пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Валянтына Собаля. Высьветлілася, што будынак ратушы пачалі будаваць у канцы XVI ст. на парожнім месцы, дзе раней адсутнічала забудова. Сьцены будынка ўзводзілі ў тэхніцы мяшанай муроўкі (вялікапамерная цэгла-пальчатка разам з каменьнем). Падлога ў дольных памяшканьнях была з прастакутнай керамічнай пліткі. Сьцены ўнутраных памяшканьняў былі атынкаванымі. У цэнтры будынка знайшлі рэшткі коміну, які ўпрыгожвала кафля з расьлінным арнамэнтам. Вокны былі зашклёныя круглымі шыбамі зь зялёнага шкла, якое ўстаўлялася ў мэталёвыя пераплёты. Увесь час свайго існаваньня будынак накрывала дахоўка[7].
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Невядомы мастак, канец XVIII ст.
- Абмеры, 1800 р.
- Ю. Пешка, каля 1800 р.
- Абмеры, 1825 р.
- Праект, 1835 р.
- Праект, 1835 р.
- Г. Герасімовіч, 1839 р.
- Г. Герасімовіч, 1839 р.
- Г. Герасімовіч, 1839 р.
- Б. Лявэрнь, 1840 р.
- Б. Лявэрнь, 1840 р.
- У панараме места. Б. Лявэрнь, 1840 р.
Сучасныя здымкі
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- На фоне Катэдры
- У начным асьвятленьні
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads