Менскі гадзіньнікавы завод

беларускае гадзіньнікавае прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia

Менскі гадзіньнікавы завод
Remove ads

Менскі гадзіньнікавы завод (МГЗ) — адзіны гадзіньнікавы завод Беларусі, заснаваны ў 1955 годзе. З чэрвеня 1992 году ААТ. З 2010 году кіроўны пакет акцыяў прадпрыемства належыць швайцарскаму вытворцу гадзіньнікаў «Франк Мюлер» (80% на 2014 г.). Вырабляе аўтамабільныя, кішэнныя, наручныя і настольныя гадзіньнікі (больш за 150 тыс. у 2012 г.), маномэтры, спадарожнікавыя навігатары і друкаваныя платы.

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Галоўная вежа заводу, 2013 г.

Сьпярша на заводзе вырабляліся жаночыя наручныя гадзіньнікі «Зара». З 1963—1964 гг. — мужчынскія і жаночыя наручныя гадзіньнікі «Прамень». З 1973 году — аўтамабільныя і электронна-мэханічныя мужчынскія гадзіньнікі. З 1981 году — мініяцюрныя будзільнікі. З 1986 году — мужчынскія і жаночыя кварцавыя ды з сыгналам. На 1999 год завод вырабляў будзільнікі, аўтамабільныя гадзіньнікі, наручныя пазалочаныя, храмаваныя гадзіньнікі і з пакрыцьцём нітрыд-тытанам, маномэтры. На 2000 год працавалі вытворчасьці: зборачная, мэханазборачная і электронікі. Цэхі — зьнешняга аздабленьня гадзіньнікаў і інструмэнтальны. Аддзелы — аўтаматызацыі і станкабудаваньня[3].

У жніўні 2006 году гаспадарчы суд Менску прызначыў заводу антыкрызіснага кіраўніка. На 2009 г. прадпрыемства мела больш за 1000 супрацоўнікаў і разьлічаную магутнасьць вытворчасьці за год 5 млн гадзіньнікаў. За 9 месяцаў вырабілі 285,9 тыс. гадзіньнікаў (8% ад магутнасьці). На кастрычнік складзкія запасы коштам 33 млрд рублёў[4] ($11,77 млн) перавысілі ў 35,8 разу сярэднямесячны аб’ём вытворчасьці (трохгадовы запас)[5].

10 студзеня 2009 году А. Лукашэнка Ўказам № 24 перавёў завод за кошт падатковай запазычанасьці ў 33,68 млрд рублёў ($12,02 млн[6]; з агульнай запазычанасьці ў Br52 млрд) ва ўласнасьць Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. 29 траўня 2009 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 696 загадаў Міністэрству фінансаў цягам году пакрыць запазычанасьць заводу на 1 ліпеня 2008 году ў Br8,632 млрд ($3,079 млн)[7]: 5,002 млрд руб перад «Менскэнэрга» за электрычнасьць і абагрэў, 3,129 млрд руб перад «Белпрамбудбанкам» за адсоткі па пазыцы ад 18 верасьня 1996 году і 500,9 млн руб перад «Менскводаканалам» за водазабесьпячэньне і водаадвядзеньне[8].

1 сакавіка 2010 году А. Лукашэнка Ўказам № 109 вызваліў прадпрыемства ад сплаты падатка на прыбытак да 2020 году[9]. 28 кастрычніка 2010 году швайцарскае прадпрыемства «Франк Мюлер» набыла 52% паёў заводу за $12,2 млн (Br36,52 млрд)[10]. У 2010 г. на завод прыпала звыш 30% продажаў гадзіньнікаў у Беларусі. Палова зь іх мела ўвазныя мэханізмы з аўтападзаводам, што сілкуюцца ад руху рукі без патрэбы штодзённага заводу (пры штодзённым знаходжаньні на руцэ прынамсі цягам 10 гадзінаў) і замены батарэйкі[11]. На лістапад 2012 году дзель паёў «Франк Мюлер» налічвала 80%[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads