Месткавічы

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Месткавічы
Remove ads

Ме́сткавічы[1]вёска, уваходзіць у склад Плешчыцкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. На ўсход ад вёскі працякае рака Прыпяць. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р147.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паселішча ўпершыню згадана ў XV стагодзьдзі. У гэты час Месткавічы належалі Сырапятам, а зь цягам часу перайшлі да роду Шырмічаў. У першай палове XVI стагодзьдзя маёнтак належаў пінскаму войскаму Марціну Шырму[2]. З часу тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім Месткавічы ўваходзілі ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[3].

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету. У 1795 годзе прыхаджане, якая належалі да грэкакаталіцкай царквы Прасьвятой Багародзіцы, былі пераведзены ў праваслаўе. У 1827 годзе царква згарэла[2].

У 1875 годзе на сродкі мясцовых жыхароў была ўзьведзена новая, драўляная царква сьв. Тройцы, якая захавалася да нашых дзён[4].

Падчас Першай сусьветнай вайны тут праходзіла лінія фронту, захаваліся ўмацаваньні і магілы салдат[5].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 году ў складзе БССР[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 162 жыхары
  • 1999 год — 212 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads