Мечыслаў Гой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мечысла́ў Браніслававіч Гой (нар. 14 чэрвеня 1963 году, в. Шлавенцы, Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэта (2014—2023).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Мечыслаў Гой нарадзіўся 14 чэрвеня 1963 году ў вёсцы Шлавенцы Воранаўскага раёну Гарадзенскае вобласьці[3]. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, а затым рабіў галоўным інжынэрам калгаса імя Леніна. Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Агра-правожа». У 2004 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю — скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе быў прызначаны старшынёй Смаргонскага райвыканкома[4]. Дэпутат Воранаўскага раённага савета і Забалацкага сельскага савета дэпутатаў[5]. З 11 жніўня 2014 году[6] па 30 траўня 2023 года[7] быў старшынём Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэта. Пасьля быў прызначаны дырэктарам Гарадзенскага цэнтра стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі[8][9].
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Жанаты, мае траіх дзяцей[10].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads