Модра

Места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Модра
Remove ads

Мо́дра (па-славацку: Modra, па-нямецку: Modern, па-вугорску: Modor, па-лацінску: Modur) — места і гміна ў раёне Пэзінак Браціслаўскага краю Славаччыны, ля ўзножжа Малых Карпатаў. Насельніцтва — 8795 чалавек (2011).

Хуткія факты

Модра вядомая сваёй ганчарнай вытворчасьцю. Гэта таксама адзін з найістотнейшых цэнтраў вінаградарства ў Малакарпацкім рэгіёне.

Remove ads

Мінуўшчына

Першыя згадкі пра Модру датаваныя 1158 рокам, калі кароль Геза II падараваў яе біскупству ў Нітры. Па мангольскім наезьдзе 1241 року нямецкія каляністы перабудавалі паселішча.

У 1321 року ўпершыню згаданыя вінаграднікі. У 1361 паселішча атрымала мескія прывілеі, што падштурхнула разьвіцьцё вінагадоўлі і гандлю. У 1607 Модра стала вольным каралеўскім горадам. У 1610—1647 былі ўзьведзеныя ўмацаваньні. З гэтае пары места стала адным з найбольшых рамесьніцкіх цэнтраў на тэрыторыі сучаснай Славаччыны.

У XIX стагодзьдзі была адкрытая керамічная і маёлічная вытворчасьць, у 1883 заснаваная школа керамікі. Чыгунка Браціслава — Трнава, збудаваная ў 1840-я, абмінула Модру, бо магістрат не дазволіў тут яе пабудову.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 року места налічвала 8536 жыхароў. 97,4% насельнікаў — славакі, 1% чэхі, 0,4% — вугорцы[2]. Склад паводле веравызнаньня: 53,7% рыма-каталікі, 25,8% лютэране, 15% без вызнаньня[2].

Турыстычная інфармацыя

  • Модрынская абсэрваторыя ўнівэрсытэту Коменскага
  • Мэмарыял-музэй (разам з домам-музэям «Štúrova izba» (memorable room of Štúr) і статуя Людавіта Штура, які памёр у Модры
  • Рэшткі даўніх умацаваньняў: бастыён і «Верхняя брама», адзіная з трох захавалася
  • Замак адразу за Верхняй брамай
  • Рэнэсансавая пабудова канца XVII стагодзьдзя
  • сучасныя керамічныя майстроўні
  • Храмы:
    • Рыма-каталіцкая царква сьв. Яна Хрысьціцеля (2-я палова XIV стагодзьдзя) на могілках ахвяраў Першай сусьветнай вайны
    • Рыма-каталіцкая царква сьв. караля Стэфана (1873—1876)
    • Эвангельскай царква Аўгсбурскага вызнаньня (1714, сучасны выгляд з 1834)
    • Эвангельская царква апосталаў Пятра і Паўла (1715, сучасны выгляд з 1826)
    • барокавая каплічка Беззаганнага Зачацьця (1740)
    • капліца сьв. Міхаіла Арханёла (1873)

Спорт

Thumb
Помнік на магіле Людавіта Штура
  • валейбольны клюб «Слован Модра»
  • гандбольны клюб «Слован Модра»
  • футбольны клюб «Слован Модра»
  • хакейны клюб «Арлы Модра»
  • шахматны клюб «Модра»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Ян Калінчак, славацкі пісьменьнік, выкладаў у Мордры
  • Людавіт Штур, славацкі пісьменьнік, апошні гады жыцьця правёў у Мордры

Месты-партнэры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads