Олі Ёкінэн

фінскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Олі Ёкінэн
Remove ads

Олі Ёкінэн (па-фінску: Olli Jokinen; нарадзіўся 5 сьнежня 1978 году, Куопіё, Фінляндыя) — фінскі хакеіст, цэнтральны нападнік.

Хуткія факты Олі Ёкінэн ...
Remove ads

Кар'ера

На драфце НХЛ 1997 году быў абраны ў 1 раўндзе пад агульным 3 нумарам камандай «Лос-Анджэлес Кінгс». 19 чэрвеня 1999 году абменяны ў каманду «Нью-Ёрк Айлэндэрз».

24 чэрвеня 2000 году абменяны ў «Флорыду Пантэрз». Правёў у Фларыдзе сем сэзонаў. У сэзоне 2008—2009 гадоў быў абменяны ў Фінікс Каётыз. У гэтым жа сэзоне быў зноў абменяны ў Калгары Флэймз. У сэзоне 2009—2010 гадоў Ёкінэна зноў абмянялі, на гэты раз у Нью-Ёрк Рэйнджарз.

У 2010 годзе вярнуўся ў Калгары, падпісаўшы двухгадовы кантракт на суму $ 6 млн. Пагадненьне выклікала моцную рэакцыю ў Калгары, некаторыя фанаты выказалі цьвёрдае меркаваньне супраць яго паўторнага набыцьця[1].

1 студзеня 2012 году, Ёкінэн згуляў свой 1000-й матч у НХЛ.

1 ліпеня 2012 году, як неабмежаваны вольны агент падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Вініпэг Джэтс»[2].

Thumb
Ёкінэн на імпрэзе ў гонар 1000 матча ў НХЛ
Remove ads

Узнагароды

  • Срэбны прызэр Алімпіяды 2006 (зборная Фінляндыі)
  • Бронзавы прызэр Алімпіяды 2010 (зборная Фінляндыі)
  • Срэбны прызэр чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай (1998, 1999, 2007)
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай (2000, 2006, 2008)
  • Срэбны прызэр Кубка сьвету у 2004 году.
  • Пераможца моладзевага чэмпіянату сьвету у 1998 году
  • Удзельнік матчу «Ўсіх зорак» НХЛ у 2003 году

Статыстыка

Рэгулярны сэзон і плэй-оф

Больш інфармацыі Рэгулярны сэзон, Плэй-оф ...

Міжнародная статыстыка

Больш інфармацыі Год, Каманда ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads