Муравана
вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мурава́на[2] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Алекшыцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Да 1569 году належала магнату і канцлеру ВКЛ Астафею Валовічу, зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя да 1858 году — роду Юндзілаў, а пазьней — да 1939-га — Солтанам. Будынак сядзібы быў закладзены Тадэвушам Дуніным-Юндзілам. Ягоны сын Віктар быў актыўным удзельнікам паўстаньня 1830 году, а пасьля яго паразы выехаў у Швайцарыю. Пазьнейшы ўладальнік Станіслаў Солтан з-за цяжкай хваробы жонкі збройнага ўдзелу ў паўстаньні 1863 году ня браў, але дапамагаў інсургентам фінансава, за што быў высланы ў Табольск. Вярнуўся ён у Муравану праз 10 гадоў, а потым выехаў да дачкі на Віцебшчыну. Значнае разрабаваньне сядзіба зазнала ў час Першай сусьветнай вайны. Тое ж, што ацалела пасьля выезду апошняга ўладальніка Богдана Юзафа Солтана ў Варшаву, расьцягнулі ў верасьні 1939-га[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 377 чалавекі[1]
- 1999 год — 625 чалавек
Славутасьці
- Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads