Мэмарыяльны музэй-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэмарыяльны музэй-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура
Remove ads

Мэмарыя́льны музэ́й-майстэ́рня Заі́ра Іса́кавіча А́згура — музэй, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці беларускага скульптара Заіра Азгура. Месьціцца па адрасе: г. Менск, вул. З. Азгура, д. 8.

Хуткія факты Філія, Месцазнаходжаньне ...

Заснаваны 4 студзеня 1996 г. паводле ўказу прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «Аб увекавечаньні памяці народнага мастака СССР, Героя Сацыялістычнай Працы Азгура Заіра Ісакавіча». Адзіны манаграфічны музэй у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны на базе Творчай майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (аддзяленьне скульптуры) і асабістай майстэрні скульптара.

Будынак у якім знаходзіцца музэй быў узьведзены ў 1984 г. паводле праекту архітэктара Вальмэна Аладава. Музэй адкрыты там у 1996 г., з 1999 г. будынак уключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Пры будаўніцтве не былі праведзеныя геалягічныя дасьледаваньні і будынак узьвялі на апоўзьні, з прычына чаго ён быў зачынены й прызнаны аварыйным. У 2004 годзе будынак музэю быў перададзены гораду. Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму вылучыла неабходныя сродкі для правядзеньня працаў па рэканструкцыі, рэстаўрацыі й узмацненьні падмурка будынка[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads