Заір Азгур
беларускі савецкі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заір Ісакавіч Азгу́р (15 студзеня [ст. ст. 2 студзеня] 1908, вёска Маўчаны Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні — 18 лютага 1995, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак СССР (1973)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Маўчаны, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер гэтая вёска ўвайшла ў склад вёскі Застадольле Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці). У 1922 годзе паступіў у Віцебскі мастацка-практычны інстытут[3][4] (у 1923 годзе перайменаваны ў Віцебскі мастацкі тэхнікум). Паводле іншых зьвестак, паступіў у 1923 годзе[5]. У 1923 годзе пачаў ўдзельнічаць у мастацкіх выставах у Менску, [6], навучаўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Скончыў тэхнікум у 1925 годзе. Ад 1925 да 1928 году навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе у Р. Р. Баха, М. Мізьнера, У. Лішава[7]. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Кіеве (1928—1929). Вышэйшую асьвету атрымаў за кошт грашовага ахвяраваньня Якуба Коласа, для жонкі якога ў 1945 годзе зрабіў помнік на Вайсковых могілках у Менску[8]. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1939). Народны мастак БССР (1944). У 1945 годзе ажаніўся на Галіне Гарэлавай, дачцы акадэміка Г. М. Гарэлава. Ляўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Правадзейны сябар Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Народны мастак СССР (1973).
З 1980 году працаваў у Менску, старшыня Майстэрні скульптуры АМ СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1940 і 1949), ордэнам Леніна (1955 і 1978), у 1971 — ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1978 — ордэнам «Дружба народов». Сярод вядомых узнагарод таксама Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958) і мэдаль Францішка Скарыны (1992).
Памёр 18 лютага 1995 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды й ганаровыя званьні
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1940, 1949)
- Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1946; 1948)
- Ордэн Леніна (1955, 1958)
- Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958)
- Заслужаны дзяяч мастацтваў Дагестана (1960)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- Ордэн Сяброўства народаў (1978)
- Мэдаль «Ветэран працы» (1982)
- Мэдаль Францішка Скарыны (1992)
Remove ads
Памяць

- Імя З. І. Азгура мае адна з вуліцаў(be) Менску.
- 18 лютага 2000 году на вуліцы Азгура ў Менску адчынены[9] мэмарыяльны музэй-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984[10] годзе па праекце архітэктара В. Н. Аладава.
- Мэмарыяльная дошка ў памяць аб скульптары ўсталявана ў горадзе Менску на фасадзе дома № 13 па праспэкце Незалежнасьці, у якім жыў З. І. Азгур[11].
- Мэмарыяльная дошка на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім навучаўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
- Імя З. І. Азгура носіць першая сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
- У 2008 годзе НБРБ выпусьціў памятную монэту ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня Азгура.
Творы
Працаваў у галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры[4].
Партрэты
- «Ліцейшчык» (1925—1926)
- «Трактарыст» (1930)
- «Будаўнік» (1930)
- Гракх Бабёф, Фэлікс Дзяржынскі, А. Ф. Мяснікоў (1934, для Дома ўрада ў Менску)[4]
- Алена Стасава (1935)[4].
- Абрам Бразер (1935, гіпс, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Рыгор Арджанікідзэ (1939)[4].
- Л. Александроўская (1939)[4].
- Пётар Чайкоўскі, Аляксандар Барадзін, Жорж Бізэ (1939, барэльефы для Менскага тэатру опэры ды балету)
- Галерэя партрэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (гіпс, гіпс тан.)
- Мікалай Гастэла (1942, Дзяржаўны гістарычны музэй у Маскве)
- Віктар Талаліхін (1942, тамсама)
- Леў Даватар (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- А. І. Радзімцаў (гіпс, 1943, Дзяржаўны Рускі музэй; бронза, 1943, Трацьцякоўская галерэя), , М. Ф. Сяльніцкі (1943); Сталінская прэмія другой ступені (1946)[4].
- Партызан бацька Мінай (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Дзеячы культуры
- Паэт 12 стагодзьдзя Іехуда Галеві (1947, гіпс тан.)
- Ф. Э. Дзяржынскі (1947) — Сталінская прэмія другой ступені (1948)
- «Кітайскі пісьменьнік Лу Сінь» (1953—1954)[12]
- Рабіндранат Тагор (1958)
Скульптура
- Пётар Багратыён (помнік-бюст, 1946—1949, Барадзіно Маскоўскай вобласьці, Расея)
- Янка Купала (помнік-бюст, 1947—1949, Вязынка Менскай вобласьці)
- А. С. Пушкін (помнік, 1956, Астрахань)
- Ансамбль на плошчы імя Якуба Коласа (1972, Менск)
- У. І. Ленін (помнік, 1980, Менск)
- К. Маркс (помнік, 1980, Менск)
- П. Машэраў (помнік, 1981, Віцебск)
- С. І. Грыцаўцу ў Менску
- В. І. Талашу (Петрыкаў, 1958, бронза; вышыня бюста 1 м, пастамента — 3,09 м.)[13].
Remove ads
Літаратура
- Незабыўнае (1962)
- Тое, што помніцца… (Кн. 1—2, 1977—1983)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads