Мядзьведня (Старадароскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мядзьве́дня[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Мядзьведня ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.
Remove ads
Назва
Назва ўтворана ад прозьвішчаў Мядзьведзь, Мядзьведзеў ці ад слова «мядзьведзь».
Гісторыя
Вядома з XIX стагодзьдзя: засьценкі Мядзьведня Малая, Мядзьведня Вялікая ў складзе Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У 1897 годзе ў Мядзьведні Вялікай 14 двароў (110 жыхароў), у 1908 годзе 20 двароў (150 жыхароў), у 1917 годзе 101 жыхар. У 1897 годзе ў Мядзьведні Малой 6 двароў (27 жыхароў), у 1908 годзе 13 двароў (78 жыхароў), у 1917 годзе 7 двароў (37 жыхароў). У 1929—1930 гадах арганізаваны калгас «Парыская камуна». У гады Другой сусьветнай вайны вёска была амаль цалкам спаленая за дапамогу партызанам.
Мядзьведня ўваходзіла ў склад Паськавагорацкага сельсавету, які 27 чэрвеня 2003 году быў перайменаваны ў Горкаўскі[2].
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 8 чалавек
- 1999 год — 13 чалавек
Выхадцы
Вёска Мядзьведня зьяўляецца радзімай беларускага мастака Івана Стасевіча.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads