Мігел Вэлозу

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мігел Вэлозу
Remove ads

Міге́л Луі́ш Пі́нту Вэло́зу (па-партугальску: Miguel Luís Pinto Veloso; нар. 11 траўня 1986 году, Каімбра, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, цэнтральны апорны паўабаронца. Быў таксама гульцом нацыянальнай зборнай Партугаліі. Цяпер працуе асыстэнтам галоўнага трэнэра клюбу «Піза».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Спортынг»

Вэлозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бэнфіцы», дзе ягоны бацька Антоніё Вэлозу быў капітанам і гуляў на пазыцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але ня быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазьней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бэнфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сэзоне 2004—2005 гадоў яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Вялозу пачынаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Для атрыманьня вопыту й навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавідзі». У выніку добрай гульні, паказанай у клюбе другога дывізіёну, Вэлозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Вэлозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэру». «Спортынг» перамог зь лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым гульцом матчу. Вэлозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасьведчанымі гульцамі, як то Тонэл, Андэрсан Полга, Куштодыю, Марка Канэйра.

У студзені 2007 году Вэлозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 году[3].

«Джэноа»

30 ліпеня 2010 году Мігел перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа»[4][5].

«Дынама»

4 ліпеня 2012 году Мігел перайшоў у склад украінскага клюбу «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Пасьля добрага выступу Вэлозу на чэмпіянаце Эўропы сярод моладзевых камандаў у 2007 годзе, трэнэр зборнай Партугаліі Луіс Фэліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Вэлозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану.

Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 году ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Мальты.

Remove ads

Дасягненьні

«Спортынг»:

  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2007, 2008
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2007, 2008

«Дынама»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads