Мікалай Загвозьдзін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Загвозьдзін (нарадзіўся 31 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Мазырскі НПЗ».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец каленкавіцкага футболу, аднак яшчэ ў веку 14 гадоў перайшоў у менскае «Дынама». Кар’еру пачынаў у дублі менскай каманды, але, ня даўшы рады, выступаў на правах арэнды ў «Бярозе-2010», шацілавіцкім «Хіміку» і «Дынама-2». У 2013 годзе перайшоў у статусе свабоднага агента ў «Гарадзею».

З 2014 па 2016 год бараніў колеры «Гомельчыгунтранс», стаўшы адным зь лідэраў каманды. У другой палове сэзону 2016 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[2], але ня здолеў з камандай захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У лютым 2017 году падпісаў кантракт зь «Лідай»[3], які пакінуў у ліпені 2017 году[4]. Са жніўня 2017 году выступаў за гомельскі «Лякаматыў»[5].

У жніўні 2019 году пакінуў гомельскі клюб[6] і неўзабаве ўзмоцніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[7]. Здолеў замацавацца ў пачатковым складзе рэчыцкага клюбу. У студзені 2020 году стала вядома, што паўабаронца застанецца ў «Спадарожніку» ў сэзоне 2020 году[8]. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог рэчыцкай камандзе перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 году пачынаў рыхтавацца да новага сэзону са «Спадарожнікам», але ў лютым пакінуў каманду[9] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», зь якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе петрыкаўскай каманды. У сьнежні 2021 году пакінуў «Шахцёр»[11].

У сакавіку 2022 году яшчэ раз стаў гульцом гомельскага «Лякаматыву»[12]. У складзе каманды пераважна выходзіў на замену. Пакінуў гомельскі клюб па заканчэньні сэзону 2022 году[13]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе мазырскага МНПЗ у Другой лізе.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads