Дняпро Рагачоў

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Дняпро Рагачоў
Remove ads

«Дняпро» — беларускі футбольны клюб з Рагачова, які ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне ДЮСШ-1.

Хуткія факты Горад, Стадыён ...

Гісторыя

Да 1991 года гуляў у чэмпіянаце БССР, у 1992 годзе трапіў у наваствораную трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасьля пасьпяховага сэзону 1996 году клюб перайшоў у першую лігу, дзе гуляў да 2005 году. У сэзоне 2005 году страціў месца ў першай лізе і паводле фінансавых чыньнікаў спыніў існаваньне.

Пасьля футбольны клюб з Рагачову браў удзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласьці. У красавіку 2014 году каманда пад назвай «МКК-Дняпро» дапоўніў склад удзельнікаў другой лігі[1], але чэмпіянат клюб пачаў ужо як «Рагачоў-МКК». У выніку каманда апынуўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 15 месца з 24 удзельнікаў.

У пачатку 2015 году, дзякуючы высілкам камэрцыйнага дырэктара клюбу Андрэя Іваненкі, клуб зрабіў значныя крокі на шляху папулярызацыі. Быў запушчаны клюбная бачына ў Сеціве, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых слынных акцыяў стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага сьпевака Дзьмітра Калдуна[2], які, аднак, гэтак і не зьявіўся на полі. У чэмпіянаце ж справы клюбу рабіліся не найлепшым чынам, ён хутка апусьціўся ў канец табліцы. У траўні 2015 году Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клюбе[3]. У выніку каманда скончыла сэзон на 17 месцы пры 20 удзельніках. У пачатку 2016 году каманда ўмацавалася шэрагам гульцоў «Жлобіну», які спыніў выступы ў другой лізе, аднак пасьля пасьпяховага старту (дзьве перамогі ў першых двух турах) стала трываць шэраг паразаў. Гэтак і ня здолеўшы істотна палепшыць сытуацыю, «Рагачоў» завершыў сэзон на 11 месцы пры 13 удзельніках.

У пачатку 2017 году стала вядома, што празь фінансавыя праблем каманда можа не заявіцца ў другую лігу. У красавіку афіцыйна стала вядома, што рагачоўскага клюбу бракуе сярод удзельнікаў другой лігі ў 2017 годзе[4]. У канцы 2019 году дружына з Рагачову была названая сярод меркаваных удзельнікаў другой лігі наступнага сэзону. У красавіку 2020 году рагачоўскі «Дняпро» афіцыйна павярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[5]. Пачатак сэзона 2020 году для каманды атрымаўся няўдалым, аднак па ўзмаценьні складу улетку зьявіліся перамогі, у тым ліку рагачоўская каманда нанесла адзіную ў сэзоне паразу лідэру — магілёўскаму «Дняпру». Тым ня менш, гэтага не хапіла дзеля выхаду ў фінальны раўнд.

У пачатку 2021 году клюб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданьне Андрэя Іваненкі, які запрасіў спонсараў. Пасьля гэтага каманда праз года была адроджаная. Ужо пад назовам «Дняпро» рагачоўцы ўзялі ўдзел у розыгрышу другой лігі, заняўшы апошні 10 радок у Гомельскім дывізіёне. У 18 матчах дружына атрымала 18 паразаў.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads