Мікалай Міцкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Іванавіч Міцкевіч (29 лістапада [ст. ст. 16 лістапада] 1914, Койданаў, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 30 лістапада 1991) — фізыкахімік, акадэмік АН Беларусі (1980, чалец-карэспандэнт 1969), доктар хімічных навук (1964), прафэсар (1966), заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1978).
Remove ads
Біяграфія
У 1939 г. скончыў БДУ (1939). З 1950 г. у Інстытуце хіміі, у 1959—1969 гг. і з 1982 у Інстытуце фізыка-арганічнай хіміі (у 1958—1965 гг. намесьнік дырэктара), у 1969—1982 гг. акадэмік-сакратар Аддзяленьня хімічных і геалягічных навук АН Беларусі. Навуковыя працы па вывучэньні кінэтыкі працэсаў акісьленьня арганічных рэчываў. Устанавіў мэханізм спалучанага з акісьленьнем дэкарбаксіліраваньня смаляных, мона- і дыкарбонавых кіслот, іх этэраў і іншых вытворных. Распрацаваў мэтады сынтэзу двухатамных фэнолаў і галагенавытворных араматычных кіслот.
Remove ads
Літаратура
- Міцкевіч Мікалай Іванавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя.Т. VII. Мінск. 1973. С. 273.
- Н. И. Мицкевич. // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1974.
- Н. И. Мицкевич. // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1984.
- Міцкевіч Мікалай Іванавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.Т. 10. Мінск. 2000. С. 489.
- Міцкевіч Мікалай Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 607—608.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads