Мікалай Снапкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Снапкоў
Remove ads

Мікала́й Гена́дзевіч Снапко́ў (нарадзіўся ў 1969 годзе) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 6-ы міністар эканомікі Беларусі (2009—2014).

Хуткія факты Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. З 1986 году працаваў рабочым рамонтнай майстэрні саўгасу «Трасьціно» Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Па сканчэньні Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1991) працаваў эканамістам племзаводу «Леніна» Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці, затым — эканамістам Гарадзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па сьвінагадоўлі, старшым эканамістам ЭВСА «Пісараўшчына» Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. 1992—1994 — бугальтар Дрыбінскага раённага ВА ЖКГ Магілёўскай вобласьці. 1994—1996 — эканаміст, галоўны эканаміст крэдытнага аддзелу, намесьнік кіраўніка Дрыбінскага аддзяленьня «Белаграпрамбанку». 1996—2000 — намесьнік старшыні па пытаньнях эканомікі, рыначных адносінаў і прыватызацыі Горацкага райвыканкаму. 2000—2007 — начальнік фінансавага ўпраўленьня Магілёўскага аблвыканкаму. У 2001 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. 2007—2009 — намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму. 9 студзеня 2009 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

4 сьнежня 2009 году загадам прэзыдэнта прызначаны міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[1]. 27 сьнежня 2014 году пераведзены на пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[2].

30 студзеня 2020 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].

4 чэрвеня 2020 году быў прызначаны намесьнікам старшыні Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads