Уладзімер Зіноўскі
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Іва́навіч Зіно́ўскі (1955; г.п. Ялізава Асіпавіцкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Экс-міністар эканомікі Беларусі (2014-2018).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1981—1986 гадох — старшы інжынэр Галоўнай управы вылічальнай працы Цэнтральнай статыстычнай управы (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст управы статыстыкі прамысловасьці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы). У 1986—1989 гг. — намесьнік начальніка Статыстычнай управы Менскай вобласьці, намесьнік начальніка Менскай абласной управы статыстыкі. У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэфэрэнт сэктару эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых плянаў эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст управы эканомікі і зьнешніх сувязяў, вядучы спэцыяліст управы эканомікі, галоўны спэцыяліст сэктару прагназаваньня і аналізу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў. У 1992—1998 гг. — першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу (затым — міністра статыстыкі і аналізу)[1].
З кастрычніка 2008 г. — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь (са сьнежня 1998 г. — міністар статыстыкі і аналізу).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads