Мікаэль Антансан
швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікаэль Антансан (па-швэдзку: Mikael Antonsson; нар. 31 траўня 1981 году, Сыльгёўда, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст клюбу «АІК Атляс». У 2004—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Швэцыі на пазыцыі абаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Антансан пачаў сваю кар’еру ў клюбе АІК Сыльгёўда, ужо ў падлеткавым узросьце дэбютаваўшы ў асноўнай камандзе. У 1997 годзе перайшоў у клюб «Гётэборг», першы час гуляў і трэніраваўся ў складзе моладзевай каманды. У Альсвэнскан дэбютаваў у 2001 годзе, з 2003 году быў ужо гульцом асноўнага складу[3].
Улетку 2004 году перайшоў у аўстрыйскі клюб «Аўстрыя». У камандзе адыграў два сэзоны, аднак вельмі шмат прапусьціў з-за частых траўмаў: у чэмпіёнскім сэзоне 2005—2006 гадоў адгуляў усяго ў 12 матчах[4]. Тым ня менш, акрамя чэмпіёнскага тытулу, атрымаў перамогу з «Аўстрыей» у двух Кубках Аўстрыі. У 2006 годзе Антансан стаў футбалістам грэцкага «Панатынаікосу», які тады трэніраваў ягоны суайчыньнік Ганс Баке, але рэдка трапляў у склад, асабліва пасьля адстаўкі швэдзкага спэцыяліста.
Правёўшы ў Грэцыі адзін сэзон, Антансан вярнуўся ў Скандынавію, заключыўшы кантракт на 4 гады з дацкім клюбам «Капэнгаген»[5]. З камандай стаў трохразовым чэмпіёнам Даніі, адзін раз выйграў Кубак, з посьпехам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2011 году перайшоў у італьянскую «Балёньню», правёў у першым сэзоне 28 матчаў[6].
У 2014 годзе гулец вярнуўся ў дацкі «Капэнгаген».
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе зборнай Швэцыі 22 студзеня 2004 году ў матчы супраць зборнай Нарвэгіі. Пазьней гуляў за зборную нерэгулярна, з 2006 году не выклікаўся ў каманду на працягу амаль пяці гадоў, да вясны 2011 году[7].
Remove ads
Дасягненьні
«Аўстрыя»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2006
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2005, 2006
«Капэнгаген»:
- Чэмпіён Даніі: 2009, 2010, 2011, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Даніі: 2009, 2015, 2016, 2017
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads