Макула

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Макула (Макела, Макель), Мегіла (Мекель, Мікель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мегіла, Магіла, Мекіла або Макула, пазьней Макель або Мэкель (Megilo, Magila[1], Mekilo, Maccula, Mackel, Meckel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова маг- (мак-, мег-) (імёны ліцьвінаў Магейка, Магер, Максьвіта; германскія імёны Mageyke, Mager, Meguswind) паходзіць ад гоцкага mēgs 'адзін з бацькоў'[4] або бургундзкага magus 'хлопчык, сын'[5].

У Прусіі бытавала імя Mikele (1360 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Migal dem aldsten Samaythen (24 лютага 1407 году)[7]; чоловеки… Бортъка Мекелевича (26 жніўня 1508 году)[8]; homines nostros districtus Merecensis… Iuschka Mikelowicza (16 жніўня 1511 году)[9]; людеи… Ромашко Мекелевич (2 студзеня 1512 году)[10]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Микеля Монвиловича (26 студзеня 1516 году)[11]; Микеля Пацевича а Михна Ховримовича а Стася Михновича путныхъ людей (25 жніўня 1539 году)[12]; подданые господарьские… Микели Петкевичъ (20 красавіка 1540 году)[13]; люди господарьские… Микель Петкевичъ (19 траўня 1540 году)[14]; на подданыхъ господарьскихъ Городенскихъ Микулку а Микеля Тютейковичовъ (1 лістапада 1540 году)[15]; Микеля Сенковичъ — путного чоловека (14 сьнежня 1540 году)[16]; подданный господарьский Микели Янковичъ — сторожъ мостовый (11 ліпеня 1541 году)[17]; Микел Михнович… Микел Макунович (1 ліпеня 1542 году)[18]; Maciey Mikielewicz, Sciepan Mikielewicz… Witol Mikielewicz… Szymko Mikielewicz, Steć Mikielewicz… Mikiel Pietrukowicz (1561 год)[19]; Stanislaw Jakubowicz Makiełowicz (30 ліпеня 1610 году)[20]; Elżbieta Megiło (1798 год)[21].

Remove ads

Носьбіты

  • Мікель Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[22]
  • Пётар Мікель — жыхар вёскі Пелясы (Барцянскае староства), які ўпамінаецца ў 1765 годзе[23]
  • Андрэй і Лаўрын Мікелі — жыхары вёскі Дубінцаў (Барцянскае староства), якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[23]

Макуловічы (Makułowicz) гербу Анцута — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].

Макелевічы (Makielewicz) — літоўскі шляхецкі род[25].

На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Мікелеўшчына.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads