Магель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Магель (Мегаль, Магаль, Магала, Магайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мегел, пазьней Мэгела (Megel, Megele[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова маг- (мак-, мег-) (імёны ліцьвінаў Магейка, Макула, Магер; германскія імёны Mageyke, Maccula, Mager) паходзіць ад гоцкага mēgs 'адзін з бацькоў'[3] або бургундзкага magus 'хлопчык, сын'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].

Адпаведнасьць імя Магяла германскаму імю Megilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Magel[7].

У Польшчы ў 1656 годзе адзначалася прозьвішча Magell, у 1730 годзе — Magiel[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kowalie. Magoilo (1558 год)[9]; Павел Мекголевич, сын в него один Валентыи (7 лютага 1587 году)[10]; Magalewicz (1671—1681 гады)[11]; Franciszek Magieła (1740 год)[12]; Jakim Magało (1745 год)[13]; Teresa Magel (1799 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

Магала (Magalo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads