Туцейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Туцейка (Дудзіка, Додык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Туціка, Дудзіка або Додзіка (Tuoticha, Doudiche, Dodico) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тот- (-дод-) (імёны ліцьвінаў Тутыла, Дудзен, Доман; германскія імёны Tuotilo, Duden, Domann) паходзіць ад стараверхненямецкага toto 'хросны бацька'[2].
У Ноўгарадзе бытавала германскае імя Дудзіка[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Scawdicth Tutteyken zoen (23 студзеня 1406 году)[4]; десят чоловековъ на имя… Тютеика Милковича (3 студзеня 1519 году)[5]; на подданыхъ господарьскихъ Городенскихъ Микулку а Микеля Тютейковичовъ (1 лістапада 1540 году)[6]; въ пенезяхъ Говена Тевтевича и отъ брата его Тютейка (26 ліпеня 1641 году)[7]; Сенько Тютейковичъ… Василь, Дорошко Тютейковичи… Жадень Тютейковичъ (1563 год)[8]; Dudzika (1671—1681 гады)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Скальдзіць Туцейкавіч — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Васіль Додык — жыхар вёскі Баранова (каля Індуры), які ўпамінаецца ў 1718 годзе[10]
Дадэка (Dadeko) і Тудэйка (Tudejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[11].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads