Мікола Андросік

беларускі мікрабіёляг-вэтэрынар і эпізаатоляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Мікала́евіч Андро́сік (1945, в. Каменка, Нясьвіскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 2008) — беларускі мікрабіёляг-вэтэрынар і эпізаатоляг.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі, доктар вэтэрынарных навук (1989) і прафэсар. Аўтар навуковых працаў па дыягностыцы, папярэджаньні і захадах супраць інфэкцыйных хваробаў жывёлаў. Распрацаваў кірунак вывучэньня малавядомых хваробаў жывёлаў[1].

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1970 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут. У 1972 годзе працаўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі (пасёлак Кунцаўшчына, Менскі раён) Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Прафіляктыка пнэўманіяў сьвіней». У 1990 годзе выдаў у суатарстве па-расейску «Слоўнік хваробаў сельскагаспадарчых жывёлаў». У 1992 годзе атрымаў навуковае званьне сябра-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі. У 1994 годзе стаў начальнікам Галоўнай управы аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. У 1995 годзе выдаў у суаўтарстве з М. В. Якубоўскім і Я. А. Панкаўцом «Слоўнік хваробаў маладняка жывёлаў»[2].

У 1999—2003 гадах узначальваў «Інстытут экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі» НАНБ.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads