Мікола Прускі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікола Прускі (1 студзеня 1928, Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 22 студзеня 2014, Дэтройт) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі, выдавец, рэдактар, грамадзкі і культурны дзеяч.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне, яго маці Міхаліна была стрыечнай сястрой Якуба Коласа. У 1944 годзе зьехаў зь Беларусі. Быў актывістам Беларуска-амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Дэтройце (1960—1970-я), сябра БАЗА. На пачатку 1950-х у Гранд-Рэпідзе (штат Мічыган) заснаваў беларускае выдавецтва, выдаў дзясяткі беларускіх кніг, у тым ліку разам з БІНіМам; рэдагаваў часопіс «Беларускі сьвет», штомесячную газэту беларускага замежжа «Беларускі дайджэст» (з 1993). Пасьля абвешчаньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь быў ініцыятарам пасыланьня кантэйнэраў гуманітарнай і мэдыцынскай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы[1].
Сям’я: жонка ― Вера Младзяноўская, дзьве дачкі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads