Мікіта Корзун

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікіта Корзун
Remove ads

Мікі́та Іва́навіч Ко́рзун (лац. Mikita Ivanavič Korzun; нар. 6 сакавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Актабе» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскай акадэміі «Дынама», у структуры якога пачаў гуляць з 2011 году. У асноўнай камандзе дэбютаваў 26 верасьня 2012 году ў матчы 1/8 Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі», калі правёў на полі ўсе 90 хвілінаў. Дэбют у чэмпіянаце адбыўся 17 лістапада 2012 году ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ», калі Мікіта ўжо ў кампенсаваны час замяніў Станіслава Драгуна. У сэзоне 2013 году пачаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе дынамаўцаў, пры гэтым нярэдка выходзіў у стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2013 году быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Футбольная надзея Беларусі»[5].

Thumb
Корзун у кашулі менскага «Дынама».

Сэзон 2014 году распачынаў у першай адзінаццатцы «Дынама», але ў красавіку 2014 году атрымаў траўму, празь якую прапусьціў амаль увесь сэзон. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 году, але неўзабаве атрымаў паўторную траўму і ўжо не зьяўляўся ў складзе да канца чэмпіянату. Сэзон 2015 году распачаў на лаўцы запасных, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе менчукоў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, стаў адным з асноўных гульцоў каманды.

У лістападзе 2015 году цікавасьць да Корзуна стаў праяўляць данецкі «Шахтар»[6]. Пазьней Мікіта быў запрошаны ў іншы ўкраінскі клюб — кіеўскае «Дынама». 1 лютага 2016 году было афіцыйна абвешчана аб падпісаньні кантракту[7]. У сэзоне 2015—2016 гадоў выйшаў на поле толькі ў апошнім матчы сэзону, а ў другой палове 2016 году пачаў часьцей зьяўляцца ў складзе. У пачатку 2017 году зноў страціў месца ў аснове, выступаў за моладзевы склад. У першай палове сэзону 2017—2018 гадоў зноў стаў трапляць у склад, аднак у 2018 годзе перастаў зьяўляцца на полі. Па заканчэньні сэзону «Дынама» выставіла Корзуна на трансфэр, і ў ліпені 2018 году паўабаронца на правах арэнды вярнуўся ў менскае «Дынама»[8]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, зь лістапада 2018 году не гуляў праз траўмы.

Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2018 году вярнуўся ў Кіеў, аднак у студзені 2019 году ня трапіў у склад каманды на замежны збор і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду саудаўскаму клюбу «Аль-Фатэг»[9]. У жніўні 2019 году пакінуў «Аль-Фатэг»[10] і на правах арэнды далучыўся да клюбу «Вілафранкенсі» з другога дывізіёну Партугаліі[11].

Пакінуў партугальскую каманду па сканчэньні арэнды ў чэрвені 2020 году, пасьля чаго трэнаваўся з рознымі беларускімі клюбамі, шукаючы варыянты для працягу кар’еры. У верасьні 2020 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы кантракт да 2023 году[12]. У траўні 2023 году паводле пастановы кантрольна-дысцыплінарнага камітэту АБФФ быў аштрафаваны за ўдзел у дамоўных матчах і атрымаў гадавую дыскваліфікацыю ў выпадку нясплаты штрафу[13]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Шахцёр» па заканчэньні тэрміну дзеяньня кантракту[14].

У студзені 2024 году стаў гульцом казаскага клюбу «Елімай»[15]. У сэзоне 2025 году стаў аўтарам аднаго голу ў дзесяці матчах, а ў канцы чэрвеня пакінуў «Елімай» да заканчэньня тэрміну кантракту. Супрацоўніцтва было спыненае на ўзаемную згоду. Пасьля гэтага далучыўся да шыхтаў бронзавага прызэра чэмпіянату Казахстану клюбу «Актабе»[16], але сярод іншых варыянтаў працаўладкаваньня былі «Кайрат» і «Астана».

Міжнародная

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 19 лістапада 2013 году дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Армэніі. У траўні 2016 году з складу моладзевай зборнай быў у надзвычайным парадку выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў сувязі з траўмамі іншых гульцоў[17].

27 траўня 2016 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads