Станіслаў Драгун

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Драгун
Remove ads

Станісла́ў Драгу́н (нар. 4 чэрвеня 1988, Менск) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Таксама гулец футзальнага клюбу «Менск».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам у ДЮСШ «Працоўныя рэзэрвы» ў Менску. Футбольную кар’еру запачаткаваў у сталічным «Лякаматыве». Пасьля таго паўтары гады гуляў за «Гомель». У 2008 годзе перайшоў у менскае «Дынама». У 2011 годзе стаў капітанам каманды і адным з ключавых гульцоў.

Thumb
Драгун у кашулі расейскага «Дынама».

У студзені 2013 году перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», зь якімі заключыў кантракт на тры гады[5]. У новай камандзе замацаваўся ў асноўным складзе. Застаўся ў самарскім клюбе і пасьля ягонага вылету з Прэм’ер-лігі паводле вынікаў сэзону 2013—2014 гадоў, і на наступны год дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракту з «Крыламі Саветаў» адмовіўся яго падаўжаць. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама» да лета 2019 году[6]. У першай палове 2016 году быў асноўным гульцом маскавіцкага клюбу, аднак некалькі матчаў прапусьціў праз траўму. Паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, і наступны сэзон Драгун распачаў у ФНЛ. Аднак месца ў асноўным складзе ўжо ня меў і звычайна толькі выходзіў на замену ў канцы матчаў. У лютым 2017 году «Дынама» ў аднабаковым парадку скасавала кантракт з Драгуном[7].

У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Арэнбург»[8]. Паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў каманда пакінула Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2017 году стала вядома, што клюб ня будзе падаўжаць кантракт з Драгуном[9]. Пасьля зыходу з «Арэнбургу» цікавасьць да Драгуна сталі праяўляць беларускія клюбы, як то берасьцейскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». Аднак, у чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[10].

У складзе БАТЭ замацаваўся ў цэнтры паўабароны. 1 кастрычніка 2017 году аформіў гол у гасьцявым матчы барысаўчанаў зь менскім «Дынама», які даў камандзе перамогу зь лікам 1:0. У выніку гулец стаў з БАТЭ чэмпіёнам Беларусі. У сэзоне 2018 заставаўся адным зь лідэраў каманды, у галасаваньні за званьне футбаліста году Беларусі заняў другое месца пасьля аднаклюбніка Ігара Стасевіча. У сэзоне 2019 году з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У кастрычніку 2019 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[11]. У верасьні 2020 году ён разам зь іншымі футбалістамі выступіў супраць гвалту, за што потым трапіў у «чорны сьпіс» Мінспорту. У чэрвені 2021 году атрымаў цяжкую траўму і выбыў на працяглы тэрмін. У верасьні 2021 году падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2022 году[12]. У сэзоне 2022 вярнуўся на поле ў якасьці трывалага гульца асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У 2023 годзе футбаліст ужо не гуляў.

4 чэрвеня 2023 году абвясьціў пра завяршэньне спартовай кар’еры[13].

« «Дзень нараджэньня — сумнае сьвята, але сёньня яно сумнае ўдвая! Сёньня — Draga-game over!) Ну што ж, усім дзякуй — усе свабодныя! Было слаўнае паляваньне» »

—Станіслаў Драгун, Instagram

У верасьні 2023 году склаў працоўную ўгоду з футзальным клюбам «Менск»[14].

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам алімпійскай зборнай Беларусі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 10 жніўня 2011 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Баўгарыі. Увосень 2018 году разам з зборнай браў удзел у першым розыгрышы Лігі нацыяў УЭФА, дзе дапамог камандзе атрымаць перамогу ў сваёй групе ў дывізіёне Д, а сам з 5 галамі стаў адным з найлепшымх бамбардзіраў турніру.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads